Сяргей Барысавіч Іваноў
Сяргей Барысавіч Іваноў (нар. 31 студзеня 1953, Ленінград) — расійскі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Урада Расіі (2007—2008), намеснік старшыні Урада Расіі (2005—2007, 2008—2011), міністр абароны Расіі (2001—2007), кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016), генерал-палкоўнік ФСБ Расіі ў запасе.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ваенную кафедру пры ім (1975), вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1976), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).
У 1974 годзе адпраўлены вывучаць англійскую мову ў Ілінгскі тэхнічны каледж (Вялікабрытанія).
У 1975 годзе быў прыняты на службу ў КДБ СССР. У 1976—1977 гадах — супрацоўнік 1-га (кадравага) аддзела Упраўлення КДБ па Ленінграду і Ленінградскай вобласці, дзе працаваў у адным падраздзяленні разам з будучым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.
Працаваў да 1985 ў рэзідэнтуры ў Фінляндыі, а затым у Кеніі.
У 1991—1998 гадах працягнуў працаваць у Службе знешняй разведкі Расіі. Службу ў разведцы скончыў першым намеснікам дырэктара Еўрапейскага дэпартамента СВР Расіі.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
12 мая 2008 года ва ўрадзе У. У. Пуціна заняў пасаду намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Курыраваў пытанні ваеннай прамысловасці.
З 22 снежня 2011 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129435783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Барысавіч Іваноў
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
Сакратар Савета Бяспекі Расіі 1999—2001 |
Пераемнік: Уладзімір Барысавіч Рушайла |
Папярэднік: Маршал Расійскай Федэрацыі Ігар Дзмітрыевіч Сяргеяў |
Міністр абароны Расіі![]() 2001—2007 |
Пераемнік: Анатоль Эдуардавіч Сердзюкоў |
Чачэнскі канфлікт (1994—2009) | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўныя падзеі | Артыкулы на тэму | Федэральныя сілы | Сепаратысты | Маджахеды |
Войны Першая чачэнская вайна
Дагестанская вайна Другая чачэнская вайна
|
Тэрарыстычныя акты
Звязаныя тэракты Іншае
|
Удзельнікі:
Ключавыя фігуры:
|
Удзельнікі: Ключавыя фігуры:
|
Удзельнікі:
Ключавыя фігуры:
|
† — загінулі падчас канфлікту | ||||
(†) — няма дакладных звестак; меркавана загінулі | ||||
<†> — ліквідаваныя падчас асобных паваенных спецаперацый | ||||
![]() | ||||
# — арыштаваныя |
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Члены «Адзінай Расіі»
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
- Асобы
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Расіі
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Міністры абароны Расійскай Федэрацыі
- Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Дзяржаўныя дзеячы Расіі
- Сакратары Савета бяспекі Расіі
- Супрацоўнікі КДБ СССР
- Постаці спецслужбаў Расіі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ
- Генералы Расійскай Федэрацыі