Сяргей Будкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Будкін
Род дзейнасці музычны крытык, журналіст, прадзюсар
Дата нараджэння 23 лютага 1982(1982-02-23)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982, Мінск) — беларускі журналіст, прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў», аўтар перадачы «Belsat Music Live»[2]. З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці.[3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску[5]. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе – факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу»)[6]. У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ[6]. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Германіі[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by» (2008—2016 годы), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва», рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Музыкальная газета», «Мастацтва», «Студэнцкая думка», аўтар і вядучы праграм на «NetRadio», «Радыё Свабода», радыё «Мінск» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам, 2005), «Радыё Рацыя» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень» і «Басовішча»[6]. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя» з удзелам «N.R.M.» (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged» (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя» (2005—2007). Мэнэджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін» (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2012)[7][2]. Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка» (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), «Тузін. Немаўля» (2012—2013)[2][8].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[9].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку»[10].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху» (Сяргей Будкін і «Тузін Гітоў») («Рок-кола», 2007)
    Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за трайны DVD і серыю канцэртаў «Тузін. Немаўля» (Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі  (польск.)) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»)[11]
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за «Re:Песьняры» (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015»)[12]
  • Спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне» за «Belsat Music Live» (The Adami Media Prize-2018)[13]

Зноскі

  1. а б https://budzma.by/persons/syarhej-budkin.html
  2. а б в г Сяргей Будкін . Будзьма беларусамі! (2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  3. Сяргей Будкін зьехаў у Вільню і ўзначаліў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2021.
  4. Максімюк, Ян. Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі, Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 чэрвеня 2021). Праверана 11 верасня 2021.
  5. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 322
  6. а б в Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 44
  7. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 45
  8. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  9. Самусик, Ольга. «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.). Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  10. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена. Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  11. Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  12. Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  13. ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]