Сяргей Валер’евіч Аксёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов
Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
2018
Прэм’ер-міністр Крыма
з 27 лютага 2014
Прэзідэнт: Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (выканаўца абавязкаў)
Папярэднік: Анатоль Уладзіміравіч Магілёў
 
Партыя: Палітычная партыя «Рускае Адзінства» (20082014)
Адзіная Расія2014)
Адукацыя: Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча
Дзейнасць: Палітык, Кіраўнік Рэспублікі Крым
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 26 лістапада 1972(1972-11-26) (46 гадоў)
Бацька: Валерый Мікалаевіч Аксёнаў
Маці: Ніна Сямёнаўна Аксёнава
Жонка: Ялена Аляксандраўна Аксёнава
Дзеці: Крысціна (1994)
Алег (1997)
 
Сайт: rk.gov.ru
 
Узнагароды:
Медаль «За освобождение Крыма и Севастополя» Медаль «За возвращение Крыма» (лента).png
Почётный знак «За заслуги» Морской коллегии при Правительстве Российской Федерации Звезда ордена «За заслуги перед Отечеством» 1 степени.png

Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов; нар. 26 лістапада 1972, Бельцы, Малдаўская ССР, СССР) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.[1][2]. Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г.[3], непрызнаны новымі ўладамі Украіны[4]. Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (20082014).

Крымінальны пераслед ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 г. ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговай адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7].

13 красавіка 2016 г. Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ім шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].

23 чэрвеня 2016 г. Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур'єр»[9].

Зноскі

  1. Сяргей Аксёнаў абраны Кіраўніком Рэспублікі Крым
  2. Аксёнаў Сяргей Валер’евіч
  3. Парламент Крыма абвясціў незалежнасць паўвострава , Расійская газета (2014/03/17). Праверана 30 сакавіка 2014. «У афіцыйных назвах органаў улады Рэспублікі Крым і іншых органаў замест слоў Аўтаномная Рэспубліка Крым выкарыстоўваць словы Рэспубліка Крым».
  4. Указ Президента Украины от 1 марта 2014 года № 187/2014 «О Председателе Совета Министров Автономной Республики Крым»(укр.) 
  5. Крымскае аддзяленне на сайце Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
  6. Суд признал незаконными назначение Аксенова премьером и проведение референдума в Крыму (руск.)  (4 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
  7. Суд виніс ухвалу про затримання Сергія Аксьонова та Володимира Константинова (укр.)  (5 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
  8. Суд дозволив затримання головного сепаратиста Криму Аксьонова (укр.) . Українські новини (13 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
  9. Генпрокуратура викликала на допит Аксьонова та Поклонську (укр.) . Українські новини (23 чэрвеня 2016). Праверана 11 красавіка 2018.