Сяргей Валер’евіч Яромка
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Валер’евіч Яромка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 красавіка 1967[1] (56 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Яромка (нар. 7 красавіка 1967, Мінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мінск».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў мінскім «Буравесніку», пазней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых забіўных нападнікаў Вышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
Нягледзячы на добрыя паказчыкі ў чэмпіянаце, за нацыянальную зборную Беларусі правёў толькі адзін таварыскі матч.
У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў СКАФе, пазней працаваў трэнерам у мінскіх «Лакаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе узначаліў мінскую «Змену» (пазней «Мінск»). Вывеў гэты клуб у Вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Мінск» у 2009 годзе, пасля працаваў у мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам клуба СКВІЧ.
У пачатку 2012 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў ліпені 2012 года. У снежні 2012 года папоўніў трэнерскі штаб казахскага «Іртыша»[2]. Пакінуў паўладарскі клуб улетку 2013 года.
У маі 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гарадзеі»[3]. Пасля няўдалага сезона 2014, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда з Нясвіжскага раёна забяспечыла выхад у Вышэйшую лігу. У сезонах 2016 і 2017 «Гарадзея» была адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. У лістападзе 2017 года кантракт клуба з Яромкам быў падоўжаны да 2019 года[4].
У чэрвені 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Гарадзеі» і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[5]. Заставаўся трэнерам моладзевай зборнай да снежня 2020 года[6].
У снежні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 1996
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1995
Уладальнік Кубка Беларусі: 1996
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1994/1995
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 1995, 1998
Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008
Зноскі
- ↑ Sergey Yaromko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Сергей Яромко пополнил тренерский штаб казахстанского «Иртыша»
- ↑ Яромко стал главным тренером «Городеи»
- ↑ «Городея» продлила контракт с Сергеем Яромко
- ↑ Официально: Сергей Яромко возглавил молодежную сборную Беларуси
- ↑ Яромко покинет пост главного тренера молодежной сборной Беларуси
- ↑ Сергей Яромко возглавил "Минск" (руск.). football.by (13 снежня 2022). Праверана 13 снежня 2022.
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
- Ігракі ФК Алга Бішкек
- Ігракі ФК Метал Ключбарк
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Бабруйск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК СКАФ Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Мінск
- Трэнеры ФК СКВІЧ
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Гарадзея
- Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе