Перайсці да зместу

Сяргей Васілевіч Геаргіеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васілевіч Геаргіеўскі
Пінскі гарадскі галава[d]
лістапад 1908 — 18 кастрычніка 1914

Нараджэнне 1851
Смерць каля 1934
Жонка Ганна Ігнатаўна Геаргіеўская
Дзеці Пётр, Дзмітрый, Таццяна, Ніна, Іван, Васіль
Грамадзянства
Адукацыя
Дзейнасць урач і дзяржаўны дзеяч
Цывільны чын надворны саветнік

Сярге́й Васі́левіч Геаргіе́ўскі, або Гео́ргіеўскі (руск.: Сергей Васильевич Георгиевский; 1851 — каля 1934) — урач, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Пінскі гарадскі галава (1908—1914). Бацька беларускага краязнаўца Дзмітрыя Геаргіеўскага.

Нарадзіўся ў 1851 годзе. У 1878 годзе скончыў поўны курс медыцынскіх навук у Кіеўскім універсітэце. У 1878—1881 гадах служыў лекарам у дзеючай арміі. З 1881 па 1908 год працаваў спачатку земскім сялянскім, а потым павятовым урачом у Мінскім, Пінскім і Рэчыцкім паветах. Меў чын надворнага саветніка[1].

У лістападзе 1908 года быў мінскім губернатарам прызначаны на пасаду пінскага гарадскога галавы, якую займаў да 18 кастрычніка 1914 года. У 1912 годзе абіраўся гласным Пінскай гарадской думы. У 1914 і 1915 гадах быў гласным Пінскага павятовага земскага сходу. З 1889 па 1912 год бесперапынна прызначаўся ганаровым міравым суддзёй Пінскага павета[1].

У перыяд II Рэчы Паспалітай працягваў працаваць памочнікам павятовага ўрача ў Пінску. Паводле непацверджаных звестак, каля 1934 года скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік[1].

Быў жанаты з Ганнай Ігнатаўнай Геаргіеўскай (у дзявоцтве Эстэр Іцкаўна Разоўская), якая мела спецыяльнасць фельчара-акушэркі. У маладосці яна была звязана з арганізацыяй «Народная воля» і знаходзілася пад тайным наглядам паліцыі. У сям’і было шасцёра дзяцей: Пётр (1888), Дзмітрый (1889), Таццяна (1893), Ніна (1895), Іван (1897) і Васіль (1900)[1].

  1. а б в г Георгиевские (руск.). Піна. Праверана 27 студзеня 2026.