Сяргей Васілевіч Казека
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Васілевіч Казека | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 верасня 1986[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у Вышэйшую лігу.
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[3], дзе таксама стаў іграком асновы.
У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[5].
У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[6]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[7].
У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[8], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[10].
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[11]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[12]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[13].
У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[14], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[15]. Пад кіраўніцтвам Казекі ў сезоне 2022 «Крумкачы» сталі сярэбранымі прызёрамі Другой лігі і мелі магчымасць павышэння ў Першую лігу, аднак клуб вырашыў працягваць выступаць у Другой лізе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на сезон 2023[16].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2015
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2013
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Чэмпіён Латвіі: 2016
Найлепшы ігрок Першай лігі чэмпіянату Беларусі 2010 (па версіі газеты «Всё о футболе»)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
7 | 0 |
2005 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
28 | 4 |
2006 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
23 | 0 |
2007 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
26 | 2 |
2008 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
18 | 1 |
2009 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
24 | 12 |
2010 | Д2 | Гомель | ![]() |
28 | 11 |
2011 | Д1 | Гомель | ![]() |
32 | 3 |
2012 | Д1 | Гомель | ![]() |
29 | 2 |
2013 | Д1 | Мінск | ![]() |
30 | 2 |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
29 | 2 |
2015 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
10 | 0 |
2016 | Д1 | Спартак | ![]() |
27 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Спартак | ![]() |
2 | 0 |
2018 | Д3 | Узда | ![]() |
21 | 7 |
2019 | Д3 | Узда | ![]() |
23 | 5 |
2020 | Д2 | Крумкачы | ![]() |
12 | 2 |
Зноскі
- ↑ Sergey Koseka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сергей Козека сменил «Гомель» на «Минск»
- ↑ Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с «Торпедо-БелАЗом»
- ↑ «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
- ↑ Козека может перейти в юрмальский «Спартак»
- ↑ Сергей Козека из-за травмы приостановил карьеру
- ↑ Козека и Чухлей стали тренерами в футбольной школе «ФШМ-Минск»
- ↑ Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей"
- ↑ Футбол. Избитый при задержании в Минске Сергей Козека провел первый матч за "Крумкачоў" после выхода из лазарета
- ↑ Футбол. Сергей Козека завершил карьеру и вошел в тренерский штаб "Крумкачоў"
- ↑ Олег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў"
- ↑ Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы"
- ↑ "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды
- ↑ Сергей Козека - главный тренер "Крумкачоў"
- ↑ Сяргей Казека – галоўны трэнер «Крумкачоў» . Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (20 студзеня 2023). Праверана 25 лютага 2023.
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Крумкачы Мінск
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі