Сяргей Васілевіч Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васілевіч Маркевіч
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1916(1916-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1996(1996-01-12) (79 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава I ступені

Сяргей Васілевіч Марке́віч[1] (2 кастрычніка 191612 студзеня 1996) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар тэхнічных навук (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Стайкі (зараз ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, намеснік камандзіра па разведцы Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава»[2]. У 1944—1946 гадах на пасадах старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, загадчыка аддзела Дзяржплана БССР[2]. З 1946 года працаваў у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1952—1958 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1958 года — загадчыка лабараторыі. Адначасова ў 1946—1963 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі[2]. З 1989 года С. В. Маркевіч у Інстытуце радыяцыйных фізіка-хімічных праблем НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннем элементарных працэсаў каталізу, па радыяцыйным каталізе, радыёлізе арганічных і неарганічных дыэлектрыкаў. Стваральнік медыцынскага прэпарата «Рондэкс» — заменніка плазмы крыві[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]