Сяргей Васілевіч Рублеўскі
Jump to navigation
Jump to search
Сяргей Васілевіч Рублеўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1954 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Васільевіч Рублеўскі (24 снежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 г. — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве. Цяпер на пенсіі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Апостраф» (2000)
- «Азярод» (2003)
- «Абмытыя валуны» (2005)
- «Ў, тое, што мы скарацілі». (2008).
- «Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011).
- «Святло лускі». (2012).
- «Паспець надыхацца». (2012).
- «Мамін шэпт пад абразамі». (2016).
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001).
- Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2012) за кнігу «Паспець надыхацца»[1].
Зноскі
- ↑ «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі — nashaniva.by, 01.03.2013, 16:22
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 65.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі