Сяргей Васілевіч Тарасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васілевіч Тарасаў
Дата нараджэння 20 студзеня 1961(1961-01-20) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг, гісторык, кінасцэнарыст, пісьменнік
Навуковая сфера археалогія[1], гісторыя[1] і film screenwriting[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Сяргей Васільевіч Тарасаў (20 студзеня 1961, г. Мінск, БССР) — беларускі археолаг, гісторык, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе скончыў Мінскі педінстытут. З 1982 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік, у 2001—2006 гадах загадчык аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст.». Адначасова ў 1995—1998 гадах намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі літаратурна-мастацкіх праграм Беларускага тэлебачання[2].

З 2006 года дацэнт кафедры паліталогіі і гуманітарных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і эканомікі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Адначасова вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член праўлення Беларускага камітэта па помніках і памятных мясцінах (ICOMOS). Член Міжнароднага савета музеяў (ICOM). Член Еўрапейскай асацыяцыі археолагаў. Член праўлення Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Член Савета па манументальнай прапагандзе і мастацтве Рэспублікі Беларусь[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца спецыялістам у пытаннях узнікнення і развіцця беларускіх гарадоў IX—XVIII стст., прыняцця і распаўсюджання хрысціянства на Беларусі, спалучэння і ўзаемаадносін хрысціянства і паганства, узнікнення і развіцця культавага дойлідства XI—XIII стст., пісьменнасці і эпіграфікі. Даследаваў археалагічныя помнікі старажытнага Полацка: праводзіў раскопкі Верхняга замка, Ніжняга замка, першапачатковага гарадзішча і паселішча, Вялікага і Запалоцкага пасадаў, паселішчаў на Востраве, Задзвінні і іншых раёнаў старажытнага Полацка. Адкрыў месцазнаходжанне Полацкага пасада IX—X стст., некалькіх невядомых раней паселішч-спадарожнікаў Полацка XI—XII стст. Вылучыў асноўныя этапы развіцця гісторыка-тапаграфічнай структуры Полацка IX—XVII стст., заканамернасці фарміравання гарадской дэмаграфіі.

Быў удзельнікам міжнароднай праграмы эксперыментальнага плавання на копіях старажытных караблёў па Дзвіне, Дняпру і Прыпяці. У 1984—1986 гадах браў удзел у археалагічных даследаваннях Мінскага замчышча, гарадзішча на рацэ Менцы. У 2000—2006 гадах даследаваў старажытны Мінск, рабіў раскопкі і назіранні на вуліцах Няміга і Гандлёвая, у Верхнім горадзе, Ракаўскім прадмесці, ажыццяўляў археалагічны нагляд на будаўніцтве гасцініцы «Еўропа» і іншых аб’ектаў. З’яўляецца суаўтарам навуковай канцэпцыі музея гісторыі Мінска.

Аўтар больш чым 50 навуковых прац, у тым ліку, апублікаваных у Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, ЗША, Швецыі. Таксама з’яўляецца аўтарам падручніка «Мая Радзіма — Беларусь» для 4-га класа агульнаадукацыйнай школы і суаўтарам навуковых дапаможнікаў для ВНУ.

Аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў, суаўтар мастацкіх зборнікаў. Мастацкія творы друкаваліся таксама ў Расіі, Украіне, Літве.

У 1987—1999 гадах быў аўтарам і вядучым шэрага праграм Беларускага тэлебачання: Аўтар і вядучы праграм «Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларускі хата».

Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў «Иди и смотри», «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» і іншых.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж. Мінск, 2021.
  • Археалогія Беларусі: час, таямніцы, скарбы, людзі: нататкі археолага. Мінск, 2017.
  • Мнение: сборник эссе. Минск, 2014.
  • Усяслаў Чарадзей. Мінск, 2012.
  • Фрэскі: Абразкі і апавяданні. Мінск, 2004.
  • Полацк IX—XVII ст.: Гісторыя і тапаграфія. Мінск, 1998; 2001.
  • Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мінск, 1991.
Удзел у калектыўных працах
  • Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Мінск, 2018.
  • Мая Радзіма — Беларусь: вучэбны дапаможнік для 3-га класа агульнаадукацыйных школ. Мінск, 2001.
  • Археалогія Беларусі: у 4 т. Т. 4: Помнікі XIV—XVIII стст. Мінск, 2001.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 1: Старажытная Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. Мінск, 2000.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г Марозаў 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]