Сяргей Васільевіч Гапоненка
Сяргей Васільевіч Гапоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1958 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Васільевіч Гапоненка (нар. 5 чэрвеня 1958, г. Мінск) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2008).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1980).
З 1980 года ў Інстытуце фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1997—1999 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1999—2000 гадах в.а. дырэктара, у 2000—2007 гадах дырэктар і адначасова з 2001 года загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 года загадчык лабараторыі Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2010 года.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні ў галіне фізікі і оптыкі нанаструктур кандэнсаваных асяроддзяў. Устанавіў ролю прымеснай рэкамбінацыі ў фарміраванні нелінейных аптычных уласцівасцяў паўправадніковых крышталяў. Упершыню выявіў і даследаваў неаднароднае пашырэнне аптычных спектраў паўправадніковых нанакрышталёў у дыэлектрычных матрыцах, усталяваў шэраг прынцыповых заканамернасцяў эвалюцыі уласцівасцяў наначасціц пры пераходзе ад малаатамных кластараў да аб’ёмных цвёрдых целаў. Даследаваў узаемадзеянне электрамагнітнага выпраменьвання з квантавымі сістэмамі ва ўмовах прасторавага абмежавання электрамагнітных хваль. Прапанаваў выкарыстоўваць коллоідныя крышталічныя нанаструктуры ў якасці прататыпа для стварэння «фатонных крышталяў», выявіў і даследаваў змену верагоднасці квантавых пераходаў малекул у такіх наноструктурах, абумоўленае змяненнем шчыльнасці фатонных станаў. На аснове аналізу квантавых працэсаў працэсаў у нанаструктурах прапанаваў механізм узмацнення рэзананснага і камбінацыйнага рассейвання святла ў нанаструктурах, а таксама практычныя метады павышэння адчувальнасці спектраскапіі гіганцкага камбінацыйнага рассейвання і эфектыўнасці святловыпрамяняльных цвёрдацельных структур. Устанавіў асноўныя заканамернасці распаўсюджвання выпраменьвання ў наноструктурах з фрактальнай геаметрыяй, прапанаваў прынцыпы кадавання інфармацыі на аснове характарыстычных спектраў класічных хваль і квантавых часціц у наноструктурах.
Аўтар каля 200 навуковых прац, у т. л. 3 манаграфій. Пад яго рэдакцыяй замежнымі выдавецтвамі апублікавана 6 зборнікаў навуковых прац па фізіцы нанаструктур.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллах // Физика и техника полупроводников. 1996. Т.30, № 4.
- Испускание и рассеяние света в наноструктурах: роль плотности фотонных состояний // Изв. РАН. Сер. физ. 2004. Т.68, № 1.
- Semiconductor Quantum Structures. Part 2. Optical Propertries. Springer Verlag, Berlin, 2004 (with H. Kalt, U. Woggon).
- Optical Properties of Semiconductor Nanocrystals. Cambridge University Press, Cambridge, 2005.
- Introduction to Nanophotonics. Cambridge University Press, Cambridge, 2010.
Зноскі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Фізікі Беларусі
- Фізікі XXI стагоддзя