Сяргей Аляксандравіч Вехцеў
Сяргей Вехцеў | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Вехцеў | |
Нарадзіўся | 8 мая 1971[1] (48 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 187 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Пасада | галоўны трэнер | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1989 — 1991 | ![]() | |
1992 — 1995 | ![]() |
104 (30) |
1993 — 1994 | → ![]() |
2 (0) |
1995 — 1997 | ![]() |
0 (0) |
1995 — 1996 | → ![]() | |
1996 — 1997 | → ![]() |
26 (4) |
1997 | ![]() |
4 (0) |
1998 | ![]() |
26 (9) |
1999 | ![]() |
24 (7) |
2000 | ![]() |
27 (9) |
2001 | ![]() |
13 (2) |
2002 — 2003 | ![]() |
46 (12) |
2004 | ![]() |
13 (0) |
2004 | → ![]() |
11 (5) |
2005 — 2006 | ![]() |
38 (13) |
2009 | ![]() |
3 (1) |
2009 | ![]() |
1 (0) |
2013 | ![]() |
9 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
1993 — 1996 | ![]() |
4 (0) |
Трэнерская кар’ера | ||
2007 | ![]() |
дубль |
2007 — 2008 | ![]() |
трэнер |
2009 — 2010 | ![]() |
трэнер |
2012 — 2014 | ![]() |
трэнер |
2014 — 2015 | ![]() | |
2015 — 2018 | ![]() |
дубль |
2018 — | ![]() | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Сяргей Вехцеў (нар. 8 мая 1971, Смаленск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер. Зараз з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Орша».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ігравая[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў складзе віцебскага КІМа (пазней клуб насіў назвы «Дзвіна», «Лакаматыў-96», «Лакаматыў», «Віцебск»). Здолеўшы добра праявіць сябе, у 1995 годзе пераехаў у «Барусію» з Дортмунда, але не здолеў замацавацца ў яе складзе. У 2000 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь, гуляў у розных клубах Вышэйшай і Першай ліг. Скончыў прафесійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе «Віцебска», але пазней яшчэ часам з’яўляўся на полі (у 2009 і 2013 гадах).
Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]
З 2007 года стаў працаваць у трэнерскім штабе «Віцебска». Дапамагаў галоўнаму трэнеру Юрыю Канаплёву, некалькі разоў разам з ім пакідаў клуб і вяртаўся ў яго. У ліпені 2014 года быў прызначаны спачатку выканаўцам абавязкаў, а хутка і галоўным трэнерам «Віцебска»[2]. Разам з Вехцевым віцебскі клуб заняў трэцяе месца ў Першай лізе 2014 і па выніках стыкавых матчаў з магілёўскім «Дняпро» вярнуўся ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года стала вядома, што Вехцеў застанецца галоўным трэнерам «Віцебска» ў сезоне 2015[3]. У пачатку сезону каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пазней атрымала васьміматчавую серыю без перамог і апусцілася на апошні радок. 7 ліпеня 2015 года, пасля хатняга паражэння ад «Мінска» (0:4), Вехцеў падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[4] і неўзабаве перайшоў на працу ў дубль.
У жніўні 2018 года стаў галоўным трэнерам «Оршы»[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/93, 1994/95
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1993/94
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 2001
Зноскі
- ↑ Sergey Vekhtev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Юрий Коноплев уволен с поста главного тренера "Витебска"
- ↑ Сергей Вехтев останется главным тренером "Витебска"
- ↑ Сергей Вехтев подал в отставку с поста главного тренера "Витебска"
- ↑ Вехтев сменил Акшаева на посту главного тренера "Орши"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Орша
- Трэнеры ФК Віцебск
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Мясакамбінат Віцебск
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Ухань Оптыкс Вэлі
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Дульмен
- Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
- Ігракі ФК Віцебск-2