Сяргей Вячаслававіч Крывец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Крывец
Siarhiej Kryviec 2011 (2).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Вячаслававіч Крывец
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1986(1986-06-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2005 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск) 52 (15)
2006 — 2009 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 92 (28)
2010 — 2012 Сцяг Польшчы Лех (Познань) 59 (8)
2012 — 2013 Сцяг Кітая Цзянсу Сайнці (Нанкін) 20 (1)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 35 (18)
2014 — 2016 Сцяг Францыі Мец 36 (2)
2015   Сцяг Францыі Мец B 6 (1)
2016 — 2017 Сцяг Польшчы Вісла (Плоцк) 23 (2)
2017 — 2018 Сцяг Польшчы Арка (Гдыня) 10 (2)
2018 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 11 (1)
Нацыянальная зборная**
2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 11 (3)
2006 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 25 (5)
2008 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь 38 (5)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2016.

Сяргей Крывец (нар. 8 чэрвеня 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера Сяргея пачыналася ў Гродна, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад мінскага «Лакаматыва». Па выніках чэмпіянату ў Першай лізе 2004 года «Лакаматыў» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе, а Сяргей стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба.

У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якога наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У 2009 годзе па выніках апытання, якое праводзілася газетай «Прессбол», Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.

У снежні 2009 года Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані. «Лех» у сезоне 2009/10 стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 года перайшоў у клуб «Цзянсу Сайнці» з кітайскага горада Нанкін[2], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з мая 2013 года перастаў з’яўляцца на полі.

У ліпені 2013 годп вярнуўся ў БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[3]. 23 ліпеня 2013 года ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёра» не забіў пенальці, у выніку БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Пазней у чэмпіянаце Беларусі тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёра», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клуб і атрымаць чарговае чэмпіёнства.

У сезоне 2014 Сяргей стаў выступаць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Неўзабаве ён узначаліў як спіс найлепшых бамбрадзіраў, так і спіс найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2014/15: 5 жніўня 2014 года ў адказным матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Дэбрэцэна» на другой дададзенай хвіліне забіў гол, які вывеў БАТЭ ў раўнд плэй-оф.

28 жніўня 2014 года перайшоў у французскі клуб «Мец»[4]. Спачатку трывала гуляў у аснове, 20 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мец» — у браму «Бастыі» (выніковы лік 3:1). Але потым Сяргей стаў атрымоўваць менш часу на полі, а з сакавіка 2015 года ўвогуле не выхадзіў, нярэдка нават не трапляючы ў заяўку. Па выніках сезону 2014/15 «Мец» страціў месца ў Лізе 1. На наступны сезон Крывец застаўся ў камандзе, аднак у першай палове сезону не выхадзіў на поле. У пачатку 2016 года, пасля змены галоўнага трэнера, стаў трапляць у склад, але замацавацца ў аснове не здолеў. У чэрвені 2016 года датэрмінова разарваў кантракт з «Мецам»[5].

14 ліпеня 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з плоцкай «Віслай», якая вярнулася ў польскую Экстраклясу[6]. Трывала гуляў за аснову «Віслы», толькі ў красавіку 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2016/17. У чэрвені 2017 года стала вядома, што «Вісла» не будзе падаўжаць кантракт з Крыўцом і той пакідае клуб[7].

У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з польскім футбольным клубам «Арка» (Гдыня) тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[8]. Аднак, на полі ў складзе «Аркі» з’яўляўся нерэгулярна, правёў у Экстраклясе ўсяго 10 матчаў.

У чэрвені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[9]. У брэсцкай камандзе замацаваўся ў аснове.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасля пераезду ў Кітай улетку 2012 года перастаў трапляць у асноўную каманду. Пасля вяртання ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноў атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Крывец — аўтар першага гала, забітага беларускімі клубамі ў асноўнай сетцы Лігі чэмпіёнаў (БАТЭ — «Ювентус» 2:2, Мінск, 30 верасня 2008 года).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]