Сяргей Віктаравіч Дылюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Віктаравіч Дылюк
старшыня Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта[d]
26 снежня 2019 — 3 кастрычніка 2022
Пераемнік Уладзімір Пятровіч Антоненка
старшыня Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Сяргей Міхайлавіч Касінскі[d]

Нараджэнне 1970
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Месца працы

Сяргей Віктаравіч Дылюк (нар. 1970, в. Міхнавічы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педінстытут імя Н. К. Крупскай і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам-сантэхнікам ЖЭУ № 2 Мазырскага гарадскога вытворчага аб’яднання ЖКГ. З 1992 па 1999 год працаваў на гэтым жа прадпрыемстве майстрам, інжынерам, начальнікам ЖЭУ, інструктарам па арганізацыі работы аб’ектаў ЖКГ Мазырскага гарвыканкама. У 1999 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара КУП «Мазырскі камунальнік», у 2000 годзе — выканаўчым дырэктарам, а затым дырэктарам КДУП «Мазырская спецаўтабаза». У 2005—2010 гадах узначальваў КУП «Мазырскі камунальнік» і КВУП «Калор». У 2010 годзе назначаны намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама. Са снежня 2019 года — старшыня Нараўлянскага райвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Лельчыцкага райвыканкама[2].

Зноскі