Сяргей Віталевіч Гурэнка
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Гурэнка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 верасня 1972[1][2][3] (50 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нар. 30 верасня 1972, Гродна, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2006). У якасці трэнера ўзначальваў мінскае «Дынама» (2009—2010, 2017—2018, 2019—2020), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», салігорскі «Шахцёр» (2021).
Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]
Экс-капітан беларускай зборнай; дэбютаваў 25 мая 1994 года ў таварыскай гульні з Украінай (1:3); экс-рэкардсмен нацыянальнай каманды па колькасці згуляных матчаў — 80, забіў тры мячы. У кастрычніку 2009 года Аляксандр Кульчы згуляў свой 81-ы матч за зборную і апярэдзіў Гурэнку.
Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.
У красавіку 2014 года ў якасці аматара быў заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі за мінскі «Партызан»[4], куды яго запрасіў былы аднаклубнік Андрэй Лаўрык. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Партызан» у матчы супраць «Клецка»[5].
Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» (2009—2010), «Тарпеда» (Жодзіна) (2010—2012).
У 2012 годзе зноў апынуўся ў мінскім «Дынама», дзе заняў пасаду спартыўнага дырэктара. У міжсезонні 2012—2013 гадоў быў адным з галоўных арганізатараў запрашэння ў «Дынама» такіх ігракоў, як Аднан Захіравіч, Крысціян Абадо і Дзмітрый Сычоў (апошні гуляў разам з Гурэнкам у маскоўскім «Лакаматыве»).
У красавіку 2013 года перайшоў на трэнерскую працу ў расійскі «Краснадар»[6], дзе стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, але ўжо ў жніўні 2013 года разам з Мусліным пакінуў гэты клуб[7].
У лютым 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Спартака» з Нальчыка[8]. У чэрвені 2014 года зноў стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, на гэты раз у пермскім «Амкары»[9]. У снежні 2014 года ўслед за Мусліным пакінуў пасаду трэнера пермякоў[10].
У чэрвені 2015 года ўвайшоў у трэнерскі штаб бельгійскага «Стандарда», які незадоўга да таго ўзначаліў Муслін[11]. Аднак, ужо ў жніўні разам з сербскім трэнерам быў адпраўлены ў адстаўку, асноўнай прычынай якой стаў невыхад у групавы этап Лігі Еўропы[12].
Са снежня 2015 года пачаў працу ў юнацкай камандзе мінскага «Дынама»[13], а з пачатку наступнага сезона ўзначаліў дубль мінчан. У маі 2016 года дадаткова прыняў прапанову Славалюба Мусліна быць яго асістэнтам у зборнай Сербіі[14][15]. У маі 2017 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера мінчан Сяргея Бароўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[16] і неўзабаве зацверджаны на пасадзе. Пры гэтым застаўся ў штабе зборнай Сербіі, якая разам з Гурэнкам трапіла ў фінальную частку чэмпіянату свету 2018. Аднак у лістападзе 2017 года, неўзабаве пасля адстаўкі Мусліна, услед за ім пакінуў сербскую зборную[17].
У сезоне 2017 «Дынама» на чале з Гурэнкам заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы роўную колькасць ачкоў з чэмпіёнам БАТЭ і саступіўшы першае месца па дадатковых паказчыках. У сезоне 2018 дынамаўцы атрымалі бронзавыя медалі чэмпіянату. У студзені 2019 года стала вядома, што Гурэнка па заканчэнні кантракта пакідае пасаду галоўнага трэнера мінчан[18].
У чэрвені 2019 года зноў стаў трэніраваць «Дынама»[19]. Аднак, выступы каманды атрымаліся няўдалымі — «Дынама» выбыла з Лігі Еўропы ў першым раўндзе, у чэмпіянаце Беларусі 2019 засталося без медалёў, у пачатку 2020 года выбыла з Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішло ў ніжняй частцы табліцы. У красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[20].
У лютым 2021 года ўзначаліў літоўскі «Рыцярэй»[21], які пад кіраўніцтвам Гурэнка знаходзіўся ў ніжняй частцы табліцы. У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў пасаду ў літоўскім клубе[22].
У ліпені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[23]. Пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Шахцёр» выбыў з Лігі канферэнцый і Кубка Беларусі. У верасні 2021 года, пасля паражэння ад БАТЭ (0:1), пакінуў салігорскі клуб[24].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[25].
Зноскі
- ↑ Sergey Gurenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergei Gurenko // FBref.com
- ↑ SERGEI GURENKO // Argentine Soccer Database
- ↑ Сергей Гуренко заявлен во второй лиге за «Партизан»
- ↑ Сергей Гуренко: «Меня не нужно уговаривать. Все равно ведь играю с друзьями в свободное время»
- ↑ Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Краснодара»(недаступная спасылка)
- ↑ Гуренко покинул тренерский штаб «Краснодара»
- ↑ Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Спартака» из Нальчика
- ↑ Гуренко будет помогать Муслину в «Амкаре»
- ↑ Сергей Гуренко покинул пост старшего тренера "Амкара"
- ↑ Сергей Гуренко стал ассистентом Славолюба Муслина в бельгийском "Стандарде"
- ↑ "Стандард" уволил Муслина и Гуренко
- ↑ Сергей Гуренко приступил к работе с юношеской командой минского "Динамо"
- ↑ Сергей Гуренко стал помощником Славолюба Муслина в сборной Сербии
- ↑ Сергей Гуренко: "Став помощником Муслина в сборной Сербии, я продолжу тренировать дубль минского "Динамо"
- ↑ Гуренко назначен и.о. главного тренера "Динамо" Минск
- ↑ Сергей Гуренко расторг контакт с Федерацией футбола Сербии
- ↑ Минское "Динамо" официально подтвердило уход Сергея Гуренко
- ↑ Сергей Гуренко вновь возглавил минское "Динамо"
- ↑ Официально: Минское "Динамо" расторгло контракт с Гуренко
- ↑ Сергей Гуренко возглавил литовский "Ритеряй"
- ↑ "Ритеряй" не стал продлевать действовавший до конца мая контракт с Сергеем Гуренко
- ↑ Официально: Сергей Гуренко - главный тренер "Шахтера"
- ↑ "Шахтер" расстался с главным тренером Сергеем Гуренко
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК П’ячэнца
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
- Трэнеры ФК Рыцярэй
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ