Сяргей Генадзевіч Бяляеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Генадзевіч Бяляеў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1961(1961-10-25) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Сяргей Генадзевіч Бяляеў (нар. 25 кастрычніка 1961, в. Адрыжын, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1984 годзе архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін А. А. Воінаў, У. А. Чантурыя, У. В. Трацэўскі, Я. С. Панамарова, С. Д. Філімонаў (кіраўнік дыпломнага праекта)).

З 1984 года працаваў у праектным бюро пры Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, з 1991 года ў ААТ «Магілёўграмадзянпраект», з 2011 па 2016 год — галоўны архітэктар ААТ «Магілёўграмадзянпраект». Галоўны архітэктар ТАА НВФ «Экалогія» з 2016 года.

Член БСА з 2003 года. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСА, член Савета БСА з 2016 па 2019 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка аўтавакзала ў г. Магілёве (2003); кіраўнік творчага калектыва па праектаванні генплана і аб’ектаў сацыяльнага прызначэння (20052006, у сааўтарстве з Ю. У. Слесаравым) і гасцініца (2008, у сааўтарстве з Ю. У. Слесаравым, Юркаўцом, Т. Г. Петухоўскай) у в. Александрыя Шклоўскага раёна; ФАК у г.п. Бялынічы, г.п. Краснаполле, г. Касцюковічы (20072009, у сааўтарстве з Ю. У. Слесаравым); Палац гімнастыкі (2009); гасцініца «Губернская» ў г. Магілёве (2005); комплекс будынкаў коннага манежа ў в. Гарадок Магілёўскага раёна (2006); філіял АСБ «Беларусбанк» у г. Касцюковічы; жылыя дамы ў раёне «Куркіна» ў г. Маскве; ГЦ «Maximus» у г. Магілёве; генплан забудовы мікрараёна «Спадарожнік» (2005, у сааўтарстве з Т. Г. Петухоўскай), ПДП жылога раёна «Усходні» (2010); добраўпарадкаванне Дняпроўскага бульвара (2007); жылыя дамы па пр. Міру ў г. Магілёве (2007, у сааўтарстве з А. А. Краткоўскім); грамадскі цэнтр у в. Гарадзец Шклоўскага раёна (2006); інтэр’еры залы пасяджэнняў Дома Саветаў (2002, у сааўтарстве з Юркаўцом); жылы дом па вул. Лепяшынскага ў г. Магілёве (2007, у сааўтарстве з В. Мядзведнікавай); ФАК у г. Клімавічы (2010, у сааўтарстве з В. А. Разумавай); ФАК з аквапаркам у г.п. Круглае (2010), гісторыка-этнаграфічны музей у г. Горкі (рэканструкцыя з рэстаўрацыяй, 2012); жылы корпус з медблокам Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната (2011, аўтар праекта з удзелам архітэктара Т. Бельскай); маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр у г. Горкі (20112012), кіраўнік творчага калектыва па праектаваннi будынку ГЗЦ «Атрыум» у г. Магiлеве (2014—2016).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беляев Сергей Геннадьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)