Сяргей Піліпавіч Кавалік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Кавалік)
Сяргей Піліпавіч Кавалік
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1846(1846-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1926(1926-04-26)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат матэматычных навук[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Род дзейнасці палітык
Дзеці Марыя Сяргееўна Кавалік[d]

Сяргей Піліпавіч Кава́лік[3] (13 (25) кастрычніка 1846, в. Свадкавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 26 красавіка 1926, Мінск, БССР) — рэвалюцыянер-народнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, сына казака Зянькоўскага павета Палтаўскай губерні, які скончыў ваенную школу ў Пецярбургу, а па выхадзе ў адстаўку ў чыне палкоўніка, купіў маёнтак Свадкавічы, у якім налічвалася 100—150 душ прыгонных сялян.

Навучаўся ў Аляксандраўскім Брэсцкім корпусе, потым у Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт атрымаўшы ступень кандыдата матэматыкі. Адзін з арганізатараў «хаджэння ў народ» рэвалюцыйных народнікаў. Арыштаваны 14 чэрвеня 1874 года і па працэсе 193-х 23 студзеня 1878 года асуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў стану і катаржным працам у крэпасцях на 10 гадоў.

Тэрмін катаржных прац скончыўся на Кары 4 верасня 1883 года, і ён быў прызначаны на пасяленне ў Якуцкую вобласць. Дастаўлены ў Якуцк 26 лістапада 1883 года і прызначаны на пасяленне ў акруговы горад Верхаянск Верхаянскай акругі, куды прыбыў 6 студзеня 1884 года. 15 студзеня 1885 года зафіксаваў самую нізкую тэмпературу ў Верхаянску −67,8 °C. У верасні 1886 года ўступіў у шлюб з спавівальнай бабкай Вольгай Васільевай.

Прылічаны 17 студзеня 1892 года да сялян Усцьянскага паселішча Верхаянскай акругі і ў сакавіку выехаў з сям’ёй у Якуцк. Жыў у Намскім улусе Якуцкай акругі, а 7 ліпеня 1892 года, атрымаўшы дазвол Іркуцкага генерал-губернатара, выехаў на жыхарства ў Верхаленск Іркуцкай губерні. У сакавіку 1893 года пераехаў на жыхарства ў горад Балаганск Іркуцкай губерні.

Па даручэнні Усходне-Сібірскага аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, як знаўца якуцкай мовы, выехаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласці для даследавання ўплыву золатапрамысловасці на побыт мясцовага насельніцтва. Прыбыў у верасні 1894 года ў Віцімскую сістэму, адкуль пераехаў у Алёкмінскую сістэму, а 23 сакавіка 1895 года праз Мачынскую рэзідэнцыю выехаў у горад Алёкмінск. Заставаўся ў Алёкмінскай акрузе да кастрычніка 1895 года і пасля завяршэння прац вярнуўся ў Іркуцк.

Паводле маніфесту 14 мая 1894 года, тэрмін абавязковага знаходжання ў Сібіры яму быў скарочаны. 5 сакавіка 1898 года быў прылічаны ў мяшчане горадзе Верхаленск.

У 1898 годзе вярнуўся з выгнання ў Беларусь. Нейкі час пражыўшы ў сваёй таварышкі па судзе В. І. Вахоўскай, па мужы Бонч-Асмалоўскай, у маёнтку Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні. Затым пераехаў у Мінск, дзе працаваў галоўным кантралёрам-бухгалтарам, затым памочнікам акцызнага наглядчыка ў Губернскім акцызным упраўленні, быў членам Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у «Земскім Саюзе». Пасля кастрычніка 1917 года працаваў старшынёй Губернскага зямельнага камітэта, пры немцах у Земскай Губернскай Управе, потым у Камісарыяце забеспячэння, выкладаў матэматыку ў Мінскім політэхнічным інстытуце (чытаў курс па аналізе бесканечна-малых і аналітычнай геаметрыі), быў старастам Мінскага аддзялення Усесаюзнага таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.

Памёр 26 красавіка 1926 года ў Мінску і пахаваны на Вайсковых могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Верхоянские якуты и их экономическое положение. — Иркутск, 1895.
  • Изучение влияния золотопромышленности на быт якутов. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 3. — Иркутск, 1897.
  • О киренских якутах. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 4. — Иркутск, 1897.
  • Движение семидесятых годов по большому процессу. // Былое. № 11. 1906.
  • Революционеры-народники в каторге и ссылке. // Каторга и ссылка. № 4. — Москва, 1924.
  • Революционное движение 70-х годов и процесс 193-х. — Москва, 1928.

Зноскі

  1. Ковалик Сергей Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Ковалик Сергей Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Беларусь 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кава́лік Сяргей Піліпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Автобиография народовольца, почетного пенсионера Наркомсобеса Белоруссии, Сергея Филипповича Ковалика. // Народны камісарыят сацыяльнай апекі Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі 1919—1923 гг. Да надзвычайнага з’езду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі. — Мінск, 1924. — С. 50—55.
  • М. С. А. Сяргей Кавалік (Дзядуня рэвалюцыі). // Полымя. № 4. — Мінск, 1927. — С. 194—201.
  • Бончь-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске. // Нёман. № 9. — Минск, 1969. — С. 123—126.
  • Малінін А. С. Рэвалюцыянер Сяргей Кавалік. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 1. — Мінск, 1980. — С. 17—18.
  • Сергей Ковалик // Мельников М. Ф. Шел край наш дорогой столетий. — Минск, 1987. — С. 24—28.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. — Якутск, 1995. — С. 172, 192, 265, 449, 470.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Изд. 2-е дополненное. — Якутск, 1996. — С. 172, 192, 265—266, 449, 470.
  • Воробьев А. Уроженец Могилевщины — один из лидеров российского народничества. // Магілёўшчына. VII зборнік. — Магілёў—Мінск, 1997. — С. 45—53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]