Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка
Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
11 верасня 1937 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 171 см |
Вага | 70 кг[1] |
![]() |
Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка (нар. 11 верасня 1937, Крывы Рог) — беларускі спартсмен па веславанні на байдарках і каноэ, алімпійскі чэмпіён (1960, Рым) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіён свету 1963 года. Двухразовы чэмпіён Еўропы (1959, 1963). Шматразовы чэмпіён СССР (1959—1963).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў Крывым Рогу.
З 1940 па 1977 год пражываў у Брэсце. Спартыўную кар’еру пачаў у Брэсце пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Карпавіча Піліпенкі.
У 1955 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод адзіночак паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 м, а ў 1956 годзе на рэспубліканскай спартакіядзе стаў першым на дыстанцыі 10 000 м.
У 1959 годзе на спартакіядзе народаў СССР заняў першае месца на дыстанцыі 10 000 м. У 1960 годзе на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме алімпійскае золата заваявана беларускай двойкай у складзе: Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар.
У 1966 годзе пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым — старшым трэнерам зборнай Беларусі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн «Знак Пашаны»,
- заслужаны майстар спорту СССР,
- заслужаны трэнер Беларусі,
- заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР,
- ганаровы грамадзянін горада Брэста (2007).
- ↑ Olympedia — 2006.
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Крывым Рогу
- Выпускнікі БДУФК
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Брэста
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
- Весляры на байдарках і каноэ паводле алфавіта
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
- Заслужаныя трэнеры БССР
- Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»