Сяргей Леанідавіч Зяневіч
Нарадзіўся |
23 студзеня 1976 (47 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства |
Сяргей Леанідавіч Зяневіч (Казлоўскі; нар. 23 студзеня 1976, Мінск) — беларускі футбаліст, правы абаронца. Майстар спорту Беларусі. Сёння — трэнер. Да 1999 года насіў прозвішча Казлоўскі, затым змяніў яго на прозвішча маці — Зяневіч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» (трэнер — Міхаіл Анатолевіч Канаваленка) і «Атака» (трэнер — Якаў Міхайлавіч Шапіра). У 1993 годзе пачаў выступаць на дарослым узроўні ў складзе «Атакі», прайшоў разам з камандай шлях ад другога дывізіёна да вышэйшага. Усяго за «Атаку» сыграў больш за 100 матчаў.
У пачатку 1998 года разам з групай гульцоў «Атакі» перайшоў у БАТЭ, але ў асноўным складзе не замацаваўся і ў другой палове сезона па запрашэнні Якава Шапіры гуляў на правах арэнды за «Камунальнік» (Слонім). У пачатку 1999 года перайшоў у малдаўскі «Шэрыф», які тады трэніраваў беларускі трэнер Сяргей Бароўскі, стаў уладальнікам Кубка Малдовы 1998/99. Затым на працягу палутара гадоў нідзе не гуляў, з-за таго што «Шэрыф» не адпускаў яго за прымальную суму. Быў на праглядзе ў пецярбургскім «Зеніце», але беспаспяхова.
У 2001 годзе гуляў за «Белшыну» і выйграў з ёй залаты дубль — чэмпіянат і Кубак Беларусі. У 2002 годзе па запрашэнні Якава Шапіры перайшоў у жодзінскае «Тарпеда», дзе правёў чатыры сезоны, згуляўшы больш за 100 матчаў. Затым гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Дарыду» і зноў за «Белшыну».
Усяго ў вышэйшай лізе Беларусі згуляў 243 матчы і забіў 2 галы.
У канцы кар’еры выступаў у ніжэйшых дывізіёнах за «Рудзенск» і «Ведрыч-97» (Рэчыца).
У 2012 годзе стаў асістэнтам свайго былога партнёра па «Атацы» і жодзінскім «Тарпеда» Юрыя Малеева, які ўзначаліў мазырскую «Славію». Затым некалькі гадоў працаваў у школе БАТЭ, узначальваў юнацкую каманду клуба. У 2019 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ»[1], а ў верасні 2019 года нядоўга выконваў абавязкі галоўнага трэнера.
30 ліпеня 2021 года прызначаны галоўным трэнерам «Тарпеда-БелАЗ», пакінуў клуб у снежні 2021 года.
У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці старшага трэнера[2]. 17 жніўня 2022 года пасля звальнення Аляксандра Міхайлава стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера БАТЭ[3]. Заставаўся ў гэтай ролі да кастрычніка, калі новым галоўным трэнерам стаў Кірыл Альшэўскі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце ФК БАТЭ Архівавана 14 верасня 2019.
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
- Ігракі ФК Камунальнік Слонім
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Атака Мінск
- Футбалісты Беларусі