Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч
Дата нараджэння 1 снежня 1939(1939-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2014
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Сярэбраны медаль ВДНГ Сярэбраны медаль ВДНГ

Сяргей Лугавеевіч Мяжэвіч (1 снежня 1939, в. Альхавец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 2014) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1963 годзе. З 1966 года — старшы інжынер, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны інжынер праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1976 года. Пражываў у г. Магілёў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: жылыя пасёлкі Вараніно Быхаўскага (1969), Вільчыцы саўгаса-камбіната «Узыход» Магілёўскага (1972), Вішоў калгаса «Радзіма» Бялыніцкага (1977) раёнаў, машынна-трактарны двор у калгасе імя Кірава Шклоўскага раёна (1978), комплекс па гадоўлі цялятак у саўгасе «Усход» Быхаўскага раёна (1979).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1978, 1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]