Сяргей Львовіч Аганаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Львовіч Аганаў
Дата нараджэння 23 верасня 1974(1974-09-23) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Леў Рыгоравіч Аганаў
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у
Сайт oganov.by

Сяргей Львовіч Ага́наў (нар. 23 верасня 1974, г. Ліда, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын скульптара Льва Аганава. Скончыў у 1994 годзе аддзяленне скульптуры Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава, у 2000 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «скульптура» (выкладчыкамі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў)[1]. З 1996 года ўдзельнік мастацкіх выставак[2].

да 2005 года стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. А. Савіцкага і Л. М. Гумілеўскага[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года[3]. У 2019 годзе быў выбраны старшынёй секцыі скульптуры БСМ[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў манументальная і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, камень[2].

Сярод твораў: помнік па-геройску загінуламу курсанту Дзмітрыю Гвішыяні (2004), скульптуры «Збіванне немаўлят», «Няміга», кампазіцыі «Азіяцкі вецер», «Стары экспрэс», брама ў храме-помніку Усіх Святых (2013—2017, сумесна з Андрэем Хацяноўскім) — усе Мінску, мемарыяльная дошка Янку Купалу ў Вільнюсе (2013, сумесна з В. Нячай), скульптурная кампазіцыя «Войт», прысвечаная атрыманню Мінскам Магдэбурскага права (2014), помнік княжне Анастасіі Слуцкай у Слуцку (2016), помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне (2017), помнік Гедыміну ў Лідзе (2018, сумесна з В. Нячай)[3], мемарыяльны знак у Курапатах (сумесна з В. Нячай, архітэктарамі Марыяй Маркаўцовай і Вольгай Ярмолінай).

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • oganov.by — афіцыйны сайт Сяргей Львовіч Аганаў