Сяргей Львовіч Гумілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Львовіч Гумілеўскі
Дата нараджэння 29 сакавіка 1963(1963-03-29) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Леў Мікалаевіч Гумілеўскі
Жонка Галіна Гумілеўская[d]
Род дзейнасці скульптар
Вучоба

Сяргей Львовіч Гуміле́ўскі (29 сакавіка 1963, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. Л. Гумілеўскі. Бюст Дж. М. Бернардоні ў Нясвіжскім парку, 1993.

Нарадзіўся 29 сакавіка 1963 года ў Мінску. Бацька — скульптар, народны мастак Беларусі Леў Мікалаевіч Гумілеўскі. У 1987 годзе скончыў ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1994 па 1997 стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях: вучыўся ў Леаніда Давідзенкі, Льва Гумілеўскага, Анатоля Арцімовіча, Міхаіла Савіцкага. Член Беларускага саюза мастакоў (1990).

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:

  • «Галубка», Цэнтральны батанічны сад, Мінск
  • кампазіцыя «Юнацтва», Мінск
  • станкавыя працы «Добравешчанне», «Еўфрасіння Полацкая», «Францыск Скарына», «Зорка Венера», «Кветка-лілея» і інш.

Разам з бацькам стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні і інш.

Лаўрэат прэміі Саюзнай Дзяржавы (2010).


Зноскі