Перайсці да зместу

Сяргей Сцяпанавіч Лінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Лінг)
Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Сцяг3-і Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
11 жніўня 2000 — 16 кастрычніка 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Мікалаевіч Сычоў
Пераемнік Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас
Сцяг3-і Прэм’ер-міністр Беларусі
18 лістапада 1996 — 18 лютага 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Чыгір
Пераемнік Уладзімір Ярмошын
Намеснік Прэм’ер-міністр Беларусі
22 ліпеня 1994 — 19 лютага 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
12-ы Старшыня Мінскага аблвыканкама
1982 — 1986
Папярэднік Мікалай Сухій
Пераемнік Альфонс Тышкевіч

Нараджэнне 7 мая 1937(1937-05-07) (87 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Сярге́й Сцяпа́навіч Лінг (7 мая 1937, Мінск) — трэці Прэм’ер-міністр Беларусі (19962000).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).

Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.

З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіраўнічых пасад, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі. Член ЦК (19861990), Бюро ЦК КПБ (19901991).

Пасля ўводзін паста прэзідэнта быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. Пасля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».

Жанаты. Мае дзвюх дочак і сына.

Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, намеснікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных кіраванняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкама (19601972).

  • У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Мінскага абкама КПБ.
  • У 19821986 гг. — першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкама.
  • У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах.
  • У 1991 г. прызначаны старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні, міністрам эканомікі.
  • У 19911994 гг. працаваў намеснікам Старшыні Рады Міністраў.
  • 22 ліпеня 1994 г. пасля ўводзін паста прэзідэнта і абранні новага складу ўрада ўказам № 4 быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.
  • 18 лістапада 1996 г. пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзідэнта № 475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.
  • 19 лютага 1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
  • 18 лютага 2000 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 з незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»
  • 11 жніўня 2000 г. указам прэзідэнта № 439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.
  • 22 верасня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану.
  • 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, радам медалёў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.

Зноскі

  • Лінг Сяргей Сцяпанавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 427. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.