Сяргей Марцалеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сяргей Марцалеў (нар. 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, былы кіраўнік маладзёжнай арганізацыі "Маладая грамада", палітвязень, вязень сумлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 красавіка 1977 г. у Мінску.

Унук Станіслава Марцалева, былога кіраўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук.

Унук члена-карэспандэнта АН акадэміка-філосафа Леаніда Яўменава[1].

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ (1994—1997). Адлічаны па палітычных матывах пасля адміністрацыйных арыштаў (факт прызнаны ў дакладзе Дзярждэпа ЗША за 1997 г.)[2].

З 1996 па 1999 год быў у ЦК БСДП, у 1998—2000 гадах узначальваў маладзёжную арганізацыю «Маладая грамада».

2001—2005 гады — каардынатар міжнародных праектаў аднаго з польскіх фондаў[2].

Скончыў Познанскі універсітэт ім. А. Міцкевіча па спецыяльнасці «Паліталогія».(2000—2007)[2].

Удзельнік больш за 12 нацыянальных выбарчых кампаній у Беларусі, Польшчы і Украіне, у якіх выконваў адміністрацыйныя функцыі ці быў палітычным кансультантам[2].

Падчас выбараў 2006 года працаваў прэс-сакратаром А. Казуліна, мадэратарам і рэдактарам сайта kozylin.org, пісаў публіцыстычныя матэрыялы для сайтаў naviny.by і eurobelarus.info[1].

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. кіраваў перадвыбарчым штабам М. Статкевіча[1].

Пераслед за грамадска-палітычную дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

За правядзенне пікета 10 снежня 1996 года, падчас якога выступалі ў абарону С. Адамовіча арыштаванага за за верш «Забі прэзыдэнта!» і раздавалі ўлёткі з Дэкларацыяй правоў чалавека, быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС.

У сакавіку 1997-га за ўдзел у агранізаваным сацыял-дэмакратычнай моладдзю пікеце супраць прымусовага размеркавання ў чарнобыльскую зону студэнтаў быў асуджаны 10-цю суткамі адміністрацыйнага арышту.

На Акрэсціна, дзе адбываў пакаранне, С. Марцалеў абвясціў сухую галадоўку[1].

У 2010 годзе А. Марцалеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты М. Статкевіча.

19 снежня падчас разгону плошчы С. Марцалеў не быў затрыманы[3]. Арыштавалі С.Марцалева ўначы 23 снежня, знялі з цягніка, калі ён ехаў у Варшаву для ўдзелу ў перадачы «Белсата»[3].

Быў змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў[4].

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала С.Марцалева вязнем сумлення[5].

4 красавіка 2011 года абвінавачанне зменена на больш мяккае — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ.

16 мая 2011 г. суддзя Заводскага суда Мінска Жана Брысіна асудзіла С.Марцалева на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна[4].

У гэты ж дзень ён быў вызвалены[1].

У 2012 годзе С. Марцалеў прапанаваў фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 года, а таксама лідарам апазыцыі і ключавым постацям у парламэнцкай кампаніі прайсці праверку на дэтэктары хлусні, ці не з’яўляюцца яны агентамі КДБ[6].

25 сакавіка 2017 года С.Марцалеў быў затрыманы на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску. Асуджаны на 5 сутак арышту[7].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. С. 96-97.
  • Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3.