Сяргей Мацвеевіч Светнік
| Нарадзіўся |
22 чэрвеня 1969[1] (56 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Мацвеевіч Светнік (нар. 22 чэрвеня 1969, Маладзечна, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравога. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[2][3]. Бацька беларускай валейбалісткі Анастасіі Светнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за беларускія клубы РТІ (1986—1988, 1990—1993), РТІ-РШВСМ (1997, у Кубку Беларусі), «Гродна-93» (1998), «Аўтазаводзец-Джэнці» (1999, у Кубку Беларусі), «Гомельскія рысі» (1999), РТІ-РВАР (2002/03), «Мінск-БНТУ» (2003/04), АЗАА (2004—2007). Таксама выступаў за клубы Расіі, Літвы, Славакіі, Польшчы, Германіі, у тым ліку за ТКЗ (Таганрог, Расія, 1994/95)[4], «Літкабеліс» (Панявежыс, Літва, 1995/96)[5], «Могул» (Лучанец, Славакія, 1996/97), «Стары Собаль» (Ніжні Тагіл, Расія, 1997)[6], «Палонію» (Пшэмысль, Польшча, 1998/99), «Кёльн-99» (Кёльн, Германія, 2000/01).
У 1997 годзе падчас чэмпіянату далучыўся да расійскай каманды «Стары Собаль», але ў лістападзе ён пакінуў клуб, бо быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі[7].
Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2001 гадах[8].
У 2010—2014 гадах узначальваў жаночы клуб «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск»[9]. У 2008—2010 і са студзеня 2014 года — другі трэнер жаночага клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск». Быў другім трэнерам жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У якасці баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 1992/1993, 1997/1998.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005/2006, 2006/2007.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 1999.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003.
У якасці трэнера
[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (2): 2010/2011, 2012/2013.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (1): 2011/2012.
Уладальнік Кубка Беларусі сярод жанчын (1): 2010.
Зноскі
- ↑ а б Siarhei Svetnik // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Евробаскет. Вы знали об этом?
- ↑ 1995 European Championship for Men. 21-27 Jun. 1993
- ↑ 7 сентября 1994 БК СТРОИТЕЛЬ — БК ТАГАНРОГ
- ↑ SERGEI SVETNIK
- ↑ ДВУХДНЕВНОЕ СОЛО РАЙСКОГО В ЕКАТЕРИНБУРГЕ
- ↑ 25-летию Баскетбольного клуба «Старый соболь» посвящается…Сезон 1997—1998 гг.
- ↑ Serguei SVETNIK
- ↑ Сергей Светник: «У нас строится новая команда»
- ↑ Чемпионат мира 2014 Турция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 13 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечне
- Ігракі РТІ
- Ігракі «Літкабеліса» Панявежыс
- Ігракі БК «Стары Собаль»
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол)
- Ігракі «Сожа» Гомель
- Ігракі БНТУ (баскетбол)
- Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск
- Ігракі «Свіслачы» Асіповічы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Баскетбалісты Беларусі
- Баскетбалісты СССР
- Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск»
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе