Сяргей Мікалаевіч Верамко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Сяргей Верамко
Syarhey Vyeramko 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Верамко
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1982(1982-10-16)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 90 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 16
Пасада трэнер брамнікаў
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена (Мінск)
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 6 (-5)
2000—2002   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 42 (-68)
2003—2005 Украіна Арсенал (Харкаў) 34 (-27)
2004   Украіна Геліяс (Харкаў) 1 (-3)
2005 Украіна Харкаў 0 (0)
2006—2007 Беларусь Нёман (Гродна) 36 (-29)
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 71 (-46)
2011 Украіна Севастопаль 11 (-16)
2011—2015 Расія Крылы Саветаў (Самара) 73 (-96)
2014—2015   Расія Уфа 5 (-7)
2015—2016 Грэцыя Левадыякос 9 (-11)
2016—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (-7)
2018—2021 Беларусь Мінск 48 (-67)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2014 Беларусь Беларусь 26 (-27)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь Мінск брамнікі
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) брамнікі
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Верамко (нар. 16 кастрычніка 1982, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Змена» і «Алімпія». З 2000 года выступаў за рэзервовыя каманды мінскага «Дынама». З 2003 па 2005 год гуляў за ўкраінскі клуб «Арсенал» з Харкава, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана». Па выніках сезона 2007 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У 2008 годзе стаў іграком барысаўскага БАТЭ. Дапамог барысаўчанам упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў (у 3-м кваліфікацыйным раўндзе парыраваў пенальці ў першым матчы з «Леўскі»). У сезоне 2010 здолеў зрабіць рэкордную для чэмпіянату Беларусі «сухую» серыю — 1016 хвілін (у 2015 годзе гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Сяргеем Чэрнікам, чыя «сухая» серыя склала 1072 хвіліны[4]).

У студзені 2011 года перайшоў ва ўкраінскі «Севастопаль», які змагаўся за захаванне месца ў Прэм’ер-лізе. Здолеў замацавацца ў аснове, але не выратаваў крымчан ад вылету ў Першую лігу. Улетку 2011 года перайшоў у расійскія «Крылы Саветаў». Стаў асноўным брамнікам самарскага клуба, улетку 2013 года падоўжыў кантракт да 2016 года.

Па выніках сезона 2013/14 «Крылы Саветаў» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і Верамко быў аддадзены ў арэнду клубу «Уфа». Спачатку быў асноўным брамнікам «Уфы», але хутка саступіў канкурэнцыю Давіду Юрчанку і далей з’яўляўся на полі толькі ў кубкавых матчах. У чэрвені 2015 года, пасля вяртання з арэнды, разарваў кантракт з «Крыламі Саветаў»[5].

Пасля зыходу з «Уфы» на працягу трох месяцаў заставаўся без клуба, некаторы час падтрымліваў форму ў складзе «Мінска». 28 жніўня 2015 года стаў іграком клуба «Левадыякос» з грэчаскай Суперлігі[6]. Дэбютаваў за новы клуб 28 кастрычніка 2015 года ў матчы на Кубак Грэцыі, а 8 лістапада ўпершыню згуляў у Суперлізе. У сакавіку 2016 года атрымаў траўму, пасля аднавіўся, але клуб вырашыў не падаўжаць кантракт, які сканчваўся ўлетку.

У маі 2016 года БАТЭ стаў разглядаць магчымасць вяртання Верамко, як замену Сяргею Чэрніку, цікавасць да якога стаў праяўляць французскі «Нансі». 1 ліпеня 2016 года, праз два дні пасля пераходу Чэрніка ў «Нансі», Верамко падпісаў кантракт з БАТЭ[7]. Спачатку быў асноўным брамнікам БАТЭ, але пазней саступіў месца маладым Арцёму Сароку і Дзянісу Шчарбіцкаму, у тым ліку з-за траўм. У сезоне 2017 канчаткова саступіў месца на полі Шчарбіцкаму, зрэдку з’яўляючыся на полі як ігрок ратацыі. 6 жніўня 2017 года пасля матча з «Мінскам» (0:1) атрымаў чырвоную картку і пазней быў дыскваліфікаваны на 5 матчаў. 23 верасня 2017 года па заканчэнні пяціматчавай дыскваліфікацыі быў заяўлены на матч са «Слуцкам» (6:0) і правёў яго на лаўцы запасных, аднак прв гэтым не аплаціў накладзены адначасова з дыскаліфікацыяй штраф, да поўнай аплаты якога дыскаліфікацыя аўтаматычна падаўжалася. З-за гэтага пачалася доўгая справа, у якой спачатку БАТЭ атрымаў тэхнічнае паражэнне (0:3) у матчы са «Слуцкам», аднак пазней быў вернуты першапачатковы вынік.

У студзені 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Мінскам»[8]. У складзе сталічнай каманды стаў асноўным брамнікам і капітанам. У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а з лета 2019 года і ў наступныя сезоны рэдка выхадзіў на поле, у 2021 годзе выконваў функцыі гуляючага трэнера брамнікаў. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, згуляўшы ў двух матчах. З 2010 года стаў трывала прыцягвацца да складу зборнай.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11], пазней быў заяўлены таксама ў якасці іграка.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]