Сяргей Мікалаевіч Далідовіч
Сяргей Далідовіч ![]() | |||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Далідовіч | ||||||||||
Грамадзянства | ![]() | ||||||||||
Дата нараджэння | 18 мая 1973 (47 гадоў) | ||||||||||
Месца нараджэння | Орша, СССР | ||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||
Кар'ера | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Статус | спаборнічае | ||||||||||
Вынікі | |||||||||||
Кубак свету | |||||||||||
| |||||||||||
| |||||||||||
Апошняе абнаўленне: 19 студзеня 2011 |
Сярге́й Мікала́евіч Далідо́віч (18 мая 1973, Орша, БССР) — беларускі лыжнік, пераможца этапу Кубка свету, удзельнік 6 Алімпійскіх гульняў.
У Кубку свету Далідовіч дэбютаваў у 1993 годзе, у сакавіку 2001 года атрымаў сваю першую, і адзіную, перамогу на этапе Кубка свету. Апрача перамогі на сённяшні момант мае 1 бронзавы медаль Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Далідовіча ў агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 31-е месца ў сезоне 2000-01.
На Алімпіядзе-1994 у Лілехамеры быў 37-ы ў гонцы на 30 км вольным ходам, 70-ы ў гонцы на 10 км класікай, 51-ы ў гонцы пераследу і 12-ы ў эстафеце.
На Алімпіядзе-1998 у Нагана заняў 36-е месца ў гонцы на 30 км класікай, 31-е месца ў гонцы на 50 км каньком і 14-м у эстафеце, апрача таго стартаваў у гонцы на 10 км, але не дабраўся да фінішу.
На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стартаваў у трох гонках: мас-старт 30 км — 14-е месца, пераслед 10+10 км — не фінішаваў, эстафета — 15-е месца.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 12-е месца ў мас-старце на 50 км.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у чатырох гонках: 15 км вольным стылем — 35-е месца, дуатлон 15+15 км — не фінішаваў, камандны спрынт — не фінішаваў, мас-старт 50 км — 25-е месца.
За сваю кар’еру браў удзел у 9 чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 4-е месца ў дуатлоне на 30 км на чэмпіянаце свету 2011 года ў Гольменколене. На гэтым чэмпіянаце Сяргей Далідовіч у мас-старце на 50 км упэўнена ішоў у групе лідараў і фактычна прэтэндаваў на прызавое месца, але за колькісот метраў да фінішу паваліўся і зламаў палку, у выніку чаго фінішаваў толькі дзясяты.
На Алімпіядзе-2014 у Сочы фінішаваў пяты ў гонцы на 50 км. Пазней некалькіх расійскіх лыжнікаў рашэннем камісіі МАК прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў. Сярод дыскваліфікаваных Максім Вылягжанін, што фінішаваў на 2-м месцы, 1-е месца было ў Аляксандра Лягкова, якога таксама пазбавілі медаля. У выніку Сяргею Далідовічу мог дастацца бронзавы медаль. Аднак спартыўны арбітражны суд CAS адмяніў рашэнне МАК.
У 2018 годзе Сяргей Далідовіч завяршыў спартыўную кар’еру.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Далідовіч — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Сяргей Далідовіч — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Лыжнікі паводле алфавіта
- Лыжнікі Беларусі
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года