Сяргей Мікалаевіч Занько
Сяргей Мікалаевіч Занько | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 чэрвеня 1957[1] (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1998) | ||||||
Навуковае званне |
|
||||||
Дзейнасць | акушэрства і гінекалогія[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сяргей Мікалаевіч Занько (нар. 2 чэрвеня 1957, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач – акушэр-гінеколаг і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Доктар медыцынскіх навук (1998). Прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія»; аспірантуру на кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры акушэрства і гінекалогіі.
Старшыня спецыялізаванага савета па абароне дысертацый пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», галоўны рэдактар рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Ахова мацярынства і дзяцінства», старшыня Беларускага медыцынскага грамадскага аб'яднання «Рэпрадуктыўнае здароўе».
Удастоены званняў «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» (2000, 2003), «Чалавек года Віцебшчыны» (2013).
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, знакам «Выдатнік аховы здароўя».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Лепелі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Акушэры СССР
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі СССР
- Гінеколагі Беларусі
- Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»