Сяргей Мікалаевіч Запрудскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Мікалаевіч Запрудскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1957(1957-08-09) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера філалогія, лексікаграфія, беларусістыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Альма-матар
Вядомы як філолаг

Сяргей Мікалаевіч Запрудскі (нар. 9 жніўня 1957, в. Калініна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура». Вучыўся у аспірантуры Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1986—1990 гг. працаваў у Акадэміі малодшым навуковым супрацоўнікам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнасці» (1989), навуковы кіраўнік прафесар Г. А. Цыхун. Працуе у БДУ, кафедра гісторыі беларускай мовы. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы, славянскія мовы, замежная беларусістыка.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі // ХІІ Міжнар. з’езд славістаў. Даклады. Мн., 1998;
  • Суб’ектыўная этнамоўная жыццёвасць і ідэнтычнасць: беларуска-ўкраінскае вымярэнне // Беларуская мова: Шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. (У сааўт.);
  • Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Arche — Пачатак. 2002. № 1;
  • Беларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Lětopis. 50. 2003;
  • Да гісторыі некаторых вандроўных запазычанняў-калек у беларускай мове ІІІ // Studia Russica. XХ. Budapest, 2003;
  • Die Einstellung zu einigen Innovationen der weissrussischen Standardsprache (anhand der Daten einer soziolinguistischen Umfrage) // Wiener Slawistischer Almanach. 2003. Band 52;
  • Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны // Беларускі гістарычны агляд. Т. 10. 2003. Сшыткі 1-2 (18-19);
  • Юрый Крыжаніч аб беларускай мове // Мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэр. IV Міжнар. навук. канф. Брэст, 2005;
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ ст. // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Мн. 2007. С.252-269;
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства. 1918—1941. Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. У дзвюх частках. Частка 2 — Мінск: ВЦ БДУ, 2008. — 259 с (у сааўтарстве);
  • Стаўленне да некаторых інавацый беларускай літаратурнай мовы (паводле дадзеных сацыялінгвістычнага апытання) // Studia Białorutenistyczne. 2. Redakcja: Rysard Radzik, Michał Sajewicz. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2008. С. 303—327;
  • Маўленчая акамадацыя і пераключэнне кодаў у працэсе міжкультурнай камунікацыі: выпадак Беларусі // Belarusian Trasjanka and Ukrainian Suržyk. Structural and social aspects of their description and categorization / Gerd Hentschel, Siarhiej Zaprudski (eds.) (Studia Slavica Oldenburgensia 17). Oldenburg, BIS-Verlag, 2008. P. 57-97;
  • Беларускі і чэшскі моўны пурызм: агульнае і спецыфічнае // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XIV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008). Даклады беларускай дэлегацыі. Мінск: Права і эканоміка, 2008. С. 65-78;
  • Некаторыя заўвагі аб вывучэнні «трасянкі», або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук // Arche. 2009. № 11-12. С. 157—200.
  • Аб філалагічнай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай трэці ХІХ ст. // Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. 2011. № 2. C. 44-50.
  • Аб «харкаўскім следзе» вывучэння беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя // Studien zu Sprache, Literatur und Kultur bei den Slaven. Gedenkschrift für George Y. Shevelov aus Anlass seines 100. Geburtstages und 10. Todestages. Andrii Danylenko, Serhii Vakulenko (Hrsg.). München-Berlin, Verlag Otto Sagner, 2012. С. 274—294.
  • Павал Ёзаф Шафарык як беларусіст (на матэрыяле «Гісторыі славянскай мовы і літаратуры ва ўсіх дыялектах» 1826 г.) // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 57. 2012. 1. С. 143—159.
  • Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з’езд славістаў (Мінск, 20—27 жн. 2013): дакл. беларус. дэлегацыі. Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш. Мн., Беларуская навука, 2013. С. 37—52.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча. Мінск, БДУ, 2013. С. 81—111.
  • Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920—1930-я гады. Мінск, БДУ, 2013. 367 с.
  • Мова трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”: паміж 1920-мі і 1950-мі гадамі // Каласавіны. “Зямля – аснова ўсёй Айчыне” : матэрыялы XXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю выхаду з друку паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 2–3 лістапада 2013 г., Мінск / склад.: З. М. Камароўская, Ю. В. Кішкурна. Мінск: Ковчег, 2014. С. 324–332.
  • Zur öffentlichen Diskussion der weißrussischen Sprachkultur, zum Aufkommen des Terminus «Trasjanka» und zur modernen Trasjankaforschung // Trasjanka und Suržyk — gemischte weißrussisch-russische und ukrainisch-russische Rede. Sprachlicher Inzest in Weißrussland und der Ukraine? Gerd Hentschel / Oleksandr Taranenko / Sjarhej Zaprudski (Hrsg.). Peter Lang 2014. S. 119—141.
  • Да гісторыі ўжывання слоў кабета і жанчына ў беларускай літаратурнай мове // Языковой кантакт. Сборник научных статей / Бел. гос. ун-т. Минск, РИВШ, 2015. С. 23—28.
  • Звесткі пра “трасянку” ў падручніках па курсе “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” // Этнокультурный и социолингвистический аспекты теории и практики преподавания языков. Сб. научн. статей. Минск БНТУ 2015. С. 41-48. 
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2015. 191 с.
  • Аб вывучэнні і пераацэнцы мовазнаўчай спадчыны Кандрата Крапівы // Веснік БДУ. Серыя 4. 2016. № 2. С. 71—78.
  • Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” 1933 г. як навуковы і палітычны дыскурс // Historický a sociolingvistický kontext kodifikcií slovanských jazykov. Juraj Glovňa (ed.) Bratislava 2017. C. 163—169.
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2017. 115 с.
  • Уладзімір Дубоўка: паміж літаратурным канонам і праўдай жыцця // Arche. 2017. № 4. C. 255–280.
  • Даследаванне мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1920–50-я гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2017. № 3. С. 5–18.
  • “Сербскі слоўнік” Вука Караджыча і “Слоўнік беларускай мовы” Івана Насовіча: падабенствы і адрозненні // Зборник Матице cрпске за славистику 93. 2018, с. 127--144.
  • Некаторыя аспекты вывучэння лінгвістычнай спадчыны Івана Насовіча // Роднае слова. 2018. № 8. С. 29–31.
  • Выпрацоўка ў 1920-я гг. канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы // Лексікалогія беларускай мовы ў даследаваннях і каментарыях. Мн., БДУ, 2018, с. 5–31.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]