Сяргей Мікалаевіч Корсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Корсак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Корсак
Нарадзіўся 24 лютага 1989(1989-02-24)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі НФК
Нумар 22
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера*
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Маладзечна 49 (14)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 43 (4)
2012 Сцяг Беларусі Смаргонь 24 (0)
2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 11 (0)
2013   Сцяг Беларусі Слуцк 15 (2)
2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 0 (0)
2014   Сцяг Беларусі Беліта-Вітэкс (Узда) 29 (22)
2015 Сцяг Беларусі Узда 8 (8)
2015 — 2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 35 (7)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 10 (1)
2018 Сцяг Беларусі Ліда 28 (4)
2019 — Сцяг Беларусі НФК (Мінск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2019.


Сяргей Корсак (нар. 24 лютага 1989, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага НФК.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 15 гадоў знаходзіўся ў школе мінскага «Дынама»[2], але дарослую кар’еру пачынаў у клубе Другой лігі «Маладзечна». У 2010 годзе перабраўся ў мінскі «Партызан». Пасля спынення існавання «Партызана» перайшоў у «Смаргонь».

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Не здолеў замацавацца ў аснове і ў жніўні таго ж года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэнні сезону пакінуў клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком «Гарадзеі»[3], але хутка пасля пачатку чэмпіянату ў красавіку быў аддадзены ў арэнду клубу Другой лігі «Беліта-Вітэкс»[4]. У складзе «Беліты-Вітэкс» стаў ключавым іграком, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

Сезон 2015 таксама пачаў у клубе з Узды (у чэрвені клуб змяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Узда»). У ліпені 2015 года вярнуўся ў Першую лігу, папоўніўшы склад «Крумкачоў»[5]. У сезоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы і пазней не здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[6] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[7].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года стаў іграком НФК[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]