Сяргей Мікалаевіч Малінін
Сяргей Мікалаевіч Малінін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 (26) чэрвеня 1907 ці 31 мая 1907 |
||||||
Смерць | 20 мая 1972 (64 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (13 чэрвеня (31 мая) 1907 — 20 мая 1972) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (1938—1944), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванню народнай гаспадаркі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР (1938).
У 1928 — 1936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы ВЦСПС.
З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці.
У 1944 — 1946 гадах лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.
У 1946 — 1947 гадах дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.
З 1947 года на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.
У 1953 — 1965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР.
Адначасова ў 1955 — 1958 гадах намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1966 — 1969 гадах рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.
З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.
У 1949 — 1952 кандыдат, 1952 — 1966 гадах член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959).
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития: учебник. Мн., 1960 (в соавторстве);
- Народное хозяйство Белоруссии на современном этапе: учебник. Мн., 1964;
- Экономическая история БССР: учеб. пособие / под ред. С.Н. Малинина и К.И. Шабуни. Мн., 1969.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДУ
- Дактары эканамічных навук
- Выкладчыкі БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Рэктары БДЭУ