Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1942(1942-07-20) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сярге́й Мікалаевіч Чаранке́віч (нар. 20 ліпеня 1942 года, в. Палянічыцы, Брэсцкая вобласць) — савецкі і беларускі біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). У 1959 скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, паступіў на фізічны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на кафедры ядзернай фізікі, і паступіў у аспірантуру БДУ. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка», працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі (пасля яе заснавання ў 1973 годзе). Стажываўся ў Ілінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Нідэрландскім інстытуце раку.

З 1980 па 2017 год узначальваў кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Біяфізіка». З 2017 года — прафесар кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя работы Чаранкевіча прысвечаныя клетачнай біяфізіцы, клетачнай інжынерыі, Біяінфарматыцы. У 1967 годзе скончыў аспірантуру. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых асноваў і нуклеінавых кіслот (1969). У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка». Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.

Вывучаў паводзіны клетак у зменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрыклетачных рэдокс-фактараў у падтрыманні гамеастаза клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў пра эфектыўны рэдокс-патэнцыял і рэдокс-буфернай ёмістасці. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетак, выявіў сігнальныя функцыі актыўных формаў кіслароду, у прыватнасці гідрагену пераксіду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, усталяваў новы закон для іх навучання. Развіў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў пераверкі эфектыўнасці лекаў.

Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і адмыскурсаў, чытаемых на фізічным факультэце БДУ («Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранных сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работ[1], сярод якіх:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Черенкевич Сергей Николаевич (недаступная спасылка). Методичекие материалы физического факультета БГУ. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 13 мая 2019.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]