Сяргей Мікітавіч Мурзо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сяргей Мікітавіч Мурзо
Siarhiej Murzo. Сяргей Мурзо (1930).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Сяргей Мікітавіч Мурзо (1912, Масква29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям’і рабочага. Да 1930 года працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці.

Друкаваўся з 1929 года. У пачатку 1930–х гадоў быў членам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Належаў да так званых «паэтаў-ударнікаў», асноўнай тэмай якіх было ўслаўленне працы рабочага. Імкнуўся ўнесці лірычнае светаўспрыняцце ў вершы з «машыннай» тэматыкай.

3 лістапада 1936 года арыштаваны НКУС БССР у Менску або пасля арышту дастаўлены ў Менск. 28 кастрычніка 1937 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.

Рэабілітаваны 10 лістапада 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Мурзо № 3929 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]