Сяргей Міхайлавіч Вакар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Міхайлавіч Вакар
Дата нараджэння:

27 верасня 1928(1928-09-27)

Месца нараджэння:

Орша, Аршанская акруга, БССР, СССР

Дата смерці:

1998

Вучоба:

Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут

Узнагароды:

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978)

Сяргей Міхайлавіч ВАКАР (27 верасня 1928, г. Орша — 1998) — беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны кампазіцыі: «Рэйкавая вайна» (1957), «Юныя Мсціўцы» (1958), «Подзвіг Пятра Купрыянава», «Стаяць насмерць» (1961). Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў дзяржаўных дзеячаў (Леніна, Дзяржынскага), герояў грамадзянскай — Г. Д. Гая (1969) і Айчыннай войнаў — Героеў Савецкага Саюза М. А. Кедышкі М. П. Шмырова (Бацькі Міная) (1970), К. П. Арлоўскага (1972), К. С. Заслонава (1973), Я. Налепкі (1974), дзеячаў беларускай культуры (Ф. Скарыны, М. Багдановіча, М. Гусоўскага і інш.)[1].

У 1960-70-я стварыў партрэты сваіх сучаснікаў: праходчыка Салігорскага калійнага камбіната І. Акалелава (1961), пісьменнікаў У. Караткевіча (1968), П. Панчанкі (1969), Я. Брыля (1976), графіка А. Кашкурэвіча (1975), касманаўта П. Клімука[1].

Скульптар часам адмаўляўся ад дакладнасці ў перадачы гістарычнага аблічча гістарычнай асобы на карысць абагульненага вобраза.

Прастата і строгасць кампазіцыйнай пабудовы, яснасць і выразнасць пластычнага рашэння характарызуюць і манументальныя работы Вакара: помнікі віцэ-адміралу В. П. Дразду ў Буда-Кашалёве (1964, арх. В. Занковіч, Л. Левін), Ф. Э. Дзяржынскаму ў Дзяржынаве Стаўбцоўскага раёна (1977, арх. Ю. Казакоў), герою Грамадзянскай вайны У. М. Азіну ў Полацку (1979, арх. Казакоў), а таксама шэраг помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вакар Сяргей Міхайлавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.
  • Петэрсон Э. А., С. М. Вакар. — Мн., 1980.