Сяргей Міхайлавіч Гваздзёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Гваздзёў
Дата нараджэння 2 ліпеня 1957(1957-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 2016(2016-07-24) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, мастацтвазнавец, публіцыст, філолаг, сцэнарыст
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[1], філалогія[1], публіцыстыка[1] і television screenwriting[d][1]
Альма-матар

Сяргей Міхайлавіч Гваздзёў (2 ліпеня 1957, Мінск — 24 ліпеня 2016) — беларускі гісторык мастацтва, мастацтвазнавец, філолаг, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беларускага фалькларыста Міхаіла Пятровіча Гваздзёва і настаўніцы беларускай мовы Валянціны Мікалаеўны. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987—1989 гадах вучыўся ў Маскоўскім вочна-завочным інстытуце работнікаў мастацтва і культуры. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Акадэміі Навук, дзяржаўным мастацкім музеі. Загадваў перасоўнымі мастацкімі выставамі ва ўстанове Міністэрства культуры. З 2000 года ўваходзіў у рэдакцыйную калегію інфармацыйна-аналітычнага і культуралагічнага бюлетэню «Кантакты і дыялогі» пад кіраўніцтвам Адама Мальдзіса.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар сцэнарыяў для літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, супрацоўнічаў з Маладзёжнай рэдакцыяй Беларускага радыё, удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях (у т. л. у штогадовых справаздачных навуковых канферэнцыях «Аладаўскія чытанні» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзе ў 2008 годзе рабіў даклад на тэму «Актуалізацыя заходнебеларускага мастацкага кантэксту (Мастакі-беларусы, гадаванцы Факультэта выяўленчых мастацтваў. 1919—1939 гады)»[2]). Працаваў над папулярным слоўнікам-каталогам заходнебеларускіх мастакоў і творцаў міжваеннага перыяду.

Тэматыка публікацый: выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі.

У 1999 годзе стаў стыпендыятам праграма Касы Мяноўскага Польскай Акадэміі Навук.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі: нарысы / Сяргей Гваздзёў. — Мінск, 2013.
  • Мастак М. К. Сеўрук / Сяргей Гваздзёў // Запісы Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. ― 2015. ― Вып. 5. ― С. 40―46.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. «Аладаўскія чытанні» — 2008 Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]