Сяргей Міхайлавіч Дарожны
Сяргей Міхайлавіч Дарожны | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1943 (34 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр.:Сяргей Міхайлавіч Серада; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т. Трыкліні; Л. Трыер; С. Д.; 25 лютага 1909, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобласць — 19 ліпеня 1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928). У 1930 скончыў БДУ (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газ. «Звязда», але потым змог аднавіцца). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам час. «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы». Член СП БССР з 1934. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935.
Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936; асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Міхайлавіч Дарожны
- Сяргей Дарожны — Вясновае (верш) Архівавана 30 студзеня 2012.; Л. Трыер — Ну, каму з нас ахвота памерці Архівавана 30 студзеня 2012. // Узвышша. — 1929. — № 3 (15) — С. 30—31.
- Л. Трыер — «І бяз болю і бяз мукі», ці «Тое ўсё, што ў модзе» Архівавана 30 студзеня 2012. // Узвышша. — 1929. — № 4 (16) — С. 114—117.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Хабараўскім краі
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша»
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Памерлі ў ГУЛАГу