Сяргей Міхайлавіч Масляк
| Сяргей Міхайлавіч Масляк | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Андрэй Паўлавіч Худык | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 верасня 1980 (45 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Сяргей Міхайлавіч Масляк (нар. 8 верасня 1980, Мінск) — беларускі палітык, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 верасня 1980 года ў Мінску.
У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2006 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Інстытут турызму) і ў 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
У 2002—2003 гадах працаваў памочнікам ляснічага Валмянскага лясніцтва Смалявіцкага раёна дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас»[1].
У 2003—2005 гадах працаваў інжынерам першай катэгорыі аддзела пошукаў і праектавання лесагаспадарчых аб’ектаў праектна-пошукавага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпралес».
У 2005—2006 гадах працаваў вядучым спецыялістам аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
У 2006—2012 гадах працаваў намеснікам дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна г. Мінска».
У красавіку — верасні 2012 года працаваў намеснікам дырэктара ТАА «Александрынарамбуд».
У 2012—2013 гадах займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Першамайскага раёна г. Мінска».
У 2013—2015 гадах працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
У 2015—2019 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З 28 сакавіка 2019 года па 22 красавіка 2024 года працаваў кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
22 красавіка 2024 года прызначаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[1].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Сяргей Масляк назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя . BelTA.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Руководство Архівавана 1 ліпеня 2024.
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання