Сяргей Новік-Пяюн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Новік-Пяюн
Siarhiej Novik-Piajun1939.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 (27) жніўня 1906
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 чэрвеня 1994(1994-06-26) (87 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, эсперантыст, краязнавец
Валодае мовамі: беларуская, польская, руская і эсперанта
Мова твораў: беларуская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сяргей Новік-Пяюн, сапр.: Сяргей Міхайлавіч Новік (14 (27) жніўня 1906, в. Лявонавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 26 жніўня 1994, Мінск) — беларускі паэт, празаік.

Псеўданімы[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваў таксама сеўданімы: Алесь Бярозка; С.Каліноўскі; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стапанчык; Н.Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Gіos Њwiecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Borуw Tucholskich; Stary Dziadok; крыптанімы: Н.; С. Н.; С. П.; N..

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1918—1924 вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, прымаў удзел у скаўцкім руху; у 1925—1926 на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газету «Gazeta Slonimska». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музея разам з І. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада.

Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея.

14.12.1944 арыштаваны органамі НКДБ; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаны за «здраду радзіме» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5.11.1958 да 18.12.1958. У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 — у Мінску. Член СП Беларусі (з 1984). Асабовая справа С. Новіка-Пяюна. № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Пахаваны на могілках у в. Лявонавічы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам «Не бядуй» у часопісе «Студэнцкая думка» (№ 4, 1925). Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. З 1960-х выступаў у беларускім рэспубліканскім друку. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), «Песні з-за кратаў» (засталася ў рукапісе, 1993). Некаторыя песні на словы С. Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Заўсёды з песняй. Мн., 1984;
  • Зорачкі ясныя: Вершы. Мн., 1986.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У серыі «Беларускі музычны архіў» выйшаў музычны альбом «Дні лятуць. Песні з-за кратаў» прысвечаны 100-годдзю нараджэння С. Новіка-Пяюна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]