Сяргей Паўлавіч Крывашэеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Паўлавіч Крывашэеў
Дата нараджэння 5 студзеня 1944(1944-01-05) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Сяргей Паўлавіч Крывашэ́еў (нар. 5 студзеня 1944, г. п. Старобін, Салігорскі раён) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1967 годзе БПІ (выкладчыкі Н. Н. Макляцова, Я. Л. Заслаўскі, Н. Я. Трахтэнберг). 3 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў з 1974 года (членскі білет № 294).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генпланы Гомеля (1977), Мазыра (1981), Рэчыцы (1980, усе ў сааўт.), праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра (1979) і жылых раёнаў Валатава (1985) у Гомелі, па вул. Інтэрнацыянальнай у Мазыры (1986), Светлагорскай шашы ў Рэчыцы (1983)[2], жылы раён «Паўднёвы» ў Гомелі (1983; дыплом 1 ступені Дзяржбуда БССР)[1]; забудова мікрараёнаў № 5 (1990), , 16 і 19 у паўднёвай частцы «Валатава» (пабудаваны ў 19871991), 17 (пабудаваны ў 1986), 20 па вул. Каменшчыкава (пабудаваны ў 1989), 21, 53 па Рэчыцкай шашы (забудоўваюцца, 1990)[2], 59 (праект 1991)[1] у Гомелі; праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў — аўтар; мікрараён № 5 у Мазыры (пабудаваны ў 1977), пасёлак «Крынічны» каля Мазыра (1978; Сярэбраны медаль ВДНГ); сяло «Троецкое» са Святая-Траецкім манастыром на граніцы трох Рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі (1996); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага ў Гомелі; рэканструкцыя парку ў Шклове Магілёўскай вобласці; рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Гомелі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (1995)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Кривошеев Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 Крывашэеў Сяргей Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крывашэеў Сяргей Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Кривошеев Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.