Сяргей Паўлавіч Марозаў
Сяргей Паўлавіч Марозаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1985[1] (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Святлана Валянцінаўна Марозава |
Род дзейнасці | гісторык, фатограф, выкладчык універсітэта, відэограф |
Навуковая сфера | гісторыя[2] і фатаграфія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Іванавіч Коўкель і Міхаіл Паўлавіч Касцюк |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Паўлавіч Марозаў (нар. 6 красавіка 1985, Дрэздэн, ГДР) — беларускі гісторык, фотамастак, відэамастак. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2019). Удзельнік байкерскага руху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Паўла Паўлавіча Палуцкага і гісторыка Святланы Марозавай[3].
Скончыў у 2007 годзе факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы, у 2008 годзе магістратуру, а ў 2011 годзе аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы.
У 2009 годзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці «Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2006—2007 гадах прайшоў прафесійную перападрыхтоўку па спецыяльнасці «PR-сувязі з грамадскасцю» ў Маскоўскім універсітэце культуры і мастацтва пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. Ламаносава; у 2020—2021 гадах — курс педагагічнага дызайну (Deutsche Gesellschaft fur Osteuropakunde Fellowship Programm Belarus у супрацоўніцтве з BE Student Support Organization).
Стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта (пры падтрымцы Fundacja na rzecz nauki Polskiej oraz Kasa im. Mianowskiego, 2010), Вільнюскім універсітэце (стыпендыя Education Exchanges Support Foundation, 2010), Нямецкім гістарычным інстытуце ў Маскве (2021).
Навуковец і выкладчык у трэцім пакаленні[3]. У 2009—2020 гадах працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы лабарантам навукова-даследчага сектара, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры журналістыкі. У 2021—2022 гадах навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдацкая дысертацыя «Грамадска-палітычны рух у Беларусі за адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага (канец XVIII — першая чвэрць XX стст.)»[4] (2016).
Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.[5]
Кірункі навуковай дзейнасці — гісторыя ідэй і праектаў адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі канца XVIII — першай паловы XX стагоддзяў, гістарычная памяць пра Вялікае Княства Літоўскае ў канцы XVIII — пачатку XXI стагоддзяў, палітыка памяці ў Рэспубліцы Беларусь.
Зацікаўленні
[правіць | правіць зыходнік]Фотамастак. Аўтар каля 50 аўтарскіх і калектыўных фотавыставак. Мае дыпломы I ступені выстаўкі-конкурсу маладых фатографаў «Я молодой!» (Расія, Дэпартамент культуры горада Масквы, 2014), фіналіста фотаконкурсу «Мой кадр у абарону прыроды» (Пасольства Францыі ў Беларусі, 2015), ад намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за арганізацыю персанальнай фотавыстаўкі ў межах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (Гродна, 2016). Шматгадовы афіцыйны фатограф аўтафестывалю SunDay (2014—2019). Зрабіў першую выстаўку фотаздымкаў Гродна з дрона[6].
Відэограф. Аўтар серыі відэаролікаў What to see in Grodno пра Гродна[7] і турыстычнага відэафільма пра Грузію[8], музычнага кліпа на тэму Каляд[9].
Удзельнік байкерскага руху. Мае міжнародныя байкерскія намінацыі Saddle Sore 1000 (2012) і Bun Burner Gold 1500 (2017)[10], пацверджаныя і зарэгістраваныя Міжнароднай асацыяцыяй Iron Butt (ЗША).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Імянная стыпендыя імя Францыска Скарыны (2005—2006).
- «Студэнт года» Гродна (2005).
- Пасведчанні (2005, 2007) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў
- Лаўрэата (2008) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
- Прэмія імя прафесара Юліюша Бардаха на міжнародным конкурсе навуковых работ Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Літва, Каўнас, 2016)[11]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «100 год міліцыі Беларусі» (2017).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / складальнік С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7 ISBN 978-609-96340-1-2
- Марозаў С. П. Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795—1939 гг.) : манаграфія / С. П. Марозаў; пад навук. рэд. М. П. Касцюка. — Гродна : ТАА «ЮрСаПрынт», 2019. — 446 c. — ISBN 978-985-7134-83-0
- Часы истории бьют… всех: афоризмы / Автор-составитель С. П. Морозов. — Гродно, 2013. — 498 с.
- Марозава, С. В., Марозаў, С. П. Мастацкая спадчына Беларусі / Марозава С. В., Марозаў С. П. — Гродна: «ЮрСаПрынт», 2022. — 576 с.
У калектыўных працах
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацкая спадчына Беларусі. — Гродна, 2022 (у суаўтарстве з С. Марозавай).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б pr_center. Тут гадуюцца дынастыі: 80 год Купалаўскаму ўніверсітэту і 80 год, аддадзеных на яго карысць сям’ёй Марозавых . Сайт газеты ГрГУ им. Янки Купалы (19 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2023. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Марозаў С. П Грамадска-палітычны рух у Беларусі за адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага (канец XVIII - першая чвэрць XX стст.) . — 2023-11-25.
- ↑ http://www.mag-iah.com/persons/99
- ↑ Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - Дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, вядомы фатограф Сяргей Марозаў прадставіў горад Гродна з вышыні птушынага палёту (руск.) . www.grsu.by. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ What to see in Grodno - YouTube . www.youtube.com. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Georgia, საქართველო, Грузия. Travel, путешествие.(нявызн.). Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Каляды(нявызн.). Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Iron Butt Mile Eaters . www.ironbutt.org. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Узнагарода імя Юліуша Бардаха(нявызн.). Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (19 верасня 2019). Праверана 25 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- МАРОЗАЎ Сяргей Паўлавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — С. 171—172. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Дрэздэне
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Фотамастакі Беларусі
- Байкеры
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы