Сяргей Яўгенавіч Пукст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Пукст)
Сяргей Яўгенавіч Пукст
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1972(1972-10-14) (51 год)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Яўген Рыгоравіч Пукст[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, мастак, радыёвядучы, кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, music journalist
pukst.com

Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст[2][3][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1972 года ў Мінску. Сын беларускага піяніста Яўгена Пукста, унук кампазітара Рыгора Пукста. Скончыў у 1986 годзе музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класе кларнета[5].

Пачынаў кар’еру ў панк-гурце «Король пчёл». У гэты ж час скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «апрацоўка дрэва, косці і каменю», у 1996 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля яшчэ вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Акадэміі мастацтваў[5].

У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour» (2004) названы альбомам года па версіі «Белгазеты». Удзельнік праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыумф волі». Для праекту «Тузін. Немаўля» напісаў музыку да фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927). «Последний альбом» у выкананні «Pukstband» быў прызнаны рок-альбомам года на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе «Pukstband» быў перайменаваны ў «Pupkorn». Адзін з аўтараў праекта «True Litwin Beat».

Зноскі

  1. https://minsknews.by/semya-s-istoriey-gen-muzyikalnosti-pukstov/
  2. "Сяргей Пукст выпускае альбом новага праекта «Глоза и губы»". 34mag. Архівавана з арыгінала 2021-01-18. Праверана 2021-09-12.
  3. "Сяргей Пукст і яго «Гендерный баланс»". 34mag. Архівавана з арыгінала 2020-09-19. Праверана 2021-09-11.
  4. "Сяргей Пукст зладзіць дабрачынны канцэрт, грошы ад якога пойдуць на апэрацыю актывісту Лявону Цімохіну". Беларуская служба Радыё «Свабода». 3 чэрвеня 2021. Праверана 2021-09-11.
  5. а б СЯРГЕЮ ПУКСТУ — 42! (АЎДЫЁ/ВІДЭА). 14.10.2014

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]