Сяргей Пятровіч Гурулёў
Сяргей Пятровіч Гурулёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | Чыцінская вобласць |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Беларусь СССР |
Род войскаў | Танкавыя войскі |
Гады службы | 1974 — дасюль |
Званне |
|
Камандаваў | Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды і званні |
Сярге́й Пятровіч Гурулёў (21 лютага 1953, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны, генерал-лейтэнант, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасля ў Групе савецкіх войскаў у ГДР.
У 1986 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію бранетанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай механізаванай брыгады.
У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым медалём.
З ліпеня 2000 — камандзір 28-га армейскага корпуса, з лютага 2001 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны.
4 снежня 2009 года прызначаны старшынёй Ваенна-прамысловага камітэта[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[4]. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта 20 чэрвеня 2017 года[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За службу Радзіме» ІI ступені — 6.1.2008[6]
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [7].
Зноскі
- ↑ загад прэзідэнта РБ № 687 ад 12 снежня 2001
- ↑ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 219 «Аб вызваленні ад пасады» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).
- ↑ Партал прэзідэнта РБ
- ↑ Аб узнагароджанні С.П.Гурулёва і А.А.Раўкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта РБ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Забайкальскім краі
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь