Сяргей Пятровіч Папкоў (нар. 1957)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Папкоў
Сяргей Папкоў
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2014 — 18 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Мікалай Панцялей
Пераемнік Канстанцін Шульган
 
Адукацыя
Нараджэнне 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (62 гады)
 
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь
Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь

Сяргей Пятровіч Папкоў (10 кастрычніка 1957, в. Расна Горацкага раёна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве[2].

У 19751977 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.

У 1983-1988 гадах — інжынер, старэйшы інжынер, начальнік станцыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі.

У 1988-1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Фрунзенскага лінейна- станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, у 1996-1997 гадах — намеснікам начальніка сеткі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Белтэлекам».

З 1997 па 2008 гады — галоўны інжынер Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі «Белтэлекам».

З 2008 па 2011 гады — дырэктар філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка "Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белетелекам».

З 2011 года да 21 лютага 2014 года з’яўляўся генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам».

21 лютага 2014 г. прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]