Сяргей Пятровіч Семяняка
Сяргей Пятровіч Семяняка | |
---|---|
альтэрн.: Сяргей Пятровіч Семяняка | |
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
21 жніўня 1975 (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 21 жніўня 1975, в. Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі спартсмен. Майстар спорту Беларусі па лёгкай атлетыцы, Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Пяціразовы чэмпіён свету.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1982 годзе пайшоў у 1 клас Бор-Слабадской сярэдняй школы, затым пераведзены ў Маладзечанскі спецшколу-інтэрнат, які скончыў ў 1992 годзе, паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум на агранамічнае аддзяленне.
З 1996 года працаваў у ахове Чэрвенскага рынку і хадзіў на трэніроўкі ў цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па міні-футболе і лёгкай атлетыцы сярод слабавідушчых.
У 1998 годзе залічаны ў Нацыянальную зборную каманду па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку. У гэтым жа 1998 годзе каманда стала чэмпіёнам свету на чэмпіянаце ў Бразіліі, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату.
У 1999 годзе адбыўся першы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод слабавідушчых. У Мінску каманда заваявала срэбра, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом Еўропы, атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».
У 2001 годзе на Другім чэмпіянаце Еўропы ў Парыжы прызнаны лепшым гульцом. У 2002 годзе ў Мілане на Другім чэмпіянаце свету па міні-футболе сярод слабавідзяшчых каманда стала чэмпіёнам.
У 2004 годзе на параалімпійскіх гульнях у Афінах заняў чацвёртае месца ў кіданні дзіды і шостае месца ў кіданні дыску.
У 2011 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёна[1].
Спартыўную кар’еру скончыў у 2012 годзе[2].
Зноскі
- ↑ Знаменитые выпускники Архівавана 31 мая 2019.
- ↑ Пухавіцкаму раёну — 95!(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Ганаровыя грамадзяне Пухавіцкага раёна
- Ігракі ў міні-футбол Беларусі
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Лёгкаатлеты Беларусі