Сяргей Сцяпанавіч Бульчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Сцяпанавіч Бульчык
Дата нараджэння:

23 лістапада 1909(1909-11-23)

Месца нараджэння:

г. Мінск

Дата смерці:

1996(1996)

Прафесія:

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940-41 і з 1946). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 у Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1].

Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), ДухонінГады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты(руск.) бел.» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна(руск.) бел., «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова(руск.) бел.[1].

Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана(руск.) бел.» А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно, п'еса(руск.) бел.» А. Гладкова(руск.) бел.), Труфальдзіна(руск.) бел., Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў(руск.) бел.», «Тракціршчыца(італ.) бел.» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Бульчик Сергей Степанович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]