Сяргей Сяргеевіч Корсакаў
Сяргей Сяргеевіч Корсакаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1854 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1900 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | псіхолаг, псіхіятр |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Aleksei Kozhevnikov[d] |
Вядомыя вучні | Vladimir Serbsky[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Сяргей Сяргеевіч Корсакаў (22 студзеня 1854 — 1 мая 1900) — выбітны рускі псіхіятр, адзін з заснавальнікаў назалагічнага кірунку ў псіхіятрыі і маскоўскай навуковай школы псіхіятрыі, аўтар класічнага «Курсу псіхіятрыі» (1893), адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай псіхалагічнай лабараторыі ў Маскве ў 1886 годзе.
Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]
- Даў клінічнае апісанне парушэння памяці на актуальныя падзеі, якое суправаджаецца прасторавай і часавай дэзарыентацыяй, якую назвалі «Сіндромам Корсакава».
- Корсакаў вылучыў і апісаў яшчэ адну душэўную хваробу, т. зв. paranoia hyperphantasica.
- Вельмі каштоўным укладам у навукова-вучэбную медыцынскую літаратуру з’яўляюцца яго «Курс псіхіятрыі» (3-е выданне, 1914) і часопісныя артыкулы (пра хваравітыя расстройствы памяці і іх дыягностыка, псіхалогію мікрацэфалаў, свабоду волі, дамашні догляд псіхічнахворых і іншыя).
- Шматлікія вучні Корсакава стварылі адмысловую школу псіхіятраў і неўрапатолагаў.
- З імем Корсакава звязаная таксама рэформа арганізацыі псіхіятрычнай дапамогі, якая прывяла да карэннага пераўтварэння рэжыму і лекаў псіхічнахворых. Ён выступаў за «неўцісканне» псіхічнахворых; у яго клініцы былі скасаваныя звязванне хворых, прымяненне супакойвальнай кашулі і іншыя гвалтоўныя захады, знятыя краты з вокнаў. Ён напісаў шэраг прац пра пасцельнае ўтрыманне і дамашні догляд псіхічнахворых. Ён рэзка выступіў супраць прапанаваных і практычна ўжываных амерыканскімі хірургамі стэрылізацыі і кастрацыі псіхічнахворых, назваўшы гэтыя захады нялюдскімі.
Зноскі
- ↑ а б Корсаков Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Гусь-Хрустальным
- Памерлі 1 мая
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Дактары медыцыны
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Выпускнікі 1-га МДМУ
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Псіхіятры Расійскай імперыі