Сяргей Міхайлавіч Сівец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Сівец)
Сяргей Міхайлавіч Сівец
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
з 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 11 верасня 1973(1973-09-11) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць юрыст
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Сярге́й Міха́йлавіч Сіве́ц (нар. 11 верасня 1973, Мінск[1]) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго таксама аспірантуру, дактарантуру таго ж факультэту. Атрымаў тытул кандыдата юрыдычных навук.

З 1998 года працаваў выкладчыкам права і займаў шэраг пасад у БДУ, у тым ліку пасаду намесніка дырэктара — кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2019 года ўвайшоў у склад Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Мінска[2], заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе і пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў, С. Сівец адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятыў, якія атрымалі розгалас у СМІ. У прыватнасці, ён крытыкаваў масавыя акцыі падчас перадвыбарчай кампаніі[3] і абвінавачваў удзельнікаў пратэстаў у несамастойнасці[4].

У канцы верасня 2020 года ўнёс прапанову па зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжвалі фактычную забарону бела-чырвона-белага сцяга[5][6].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Справка — Сивец, Сергей Михайлович (кандидат юридических наук; государственный деятель; род. 1973) — Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
  2. Безь Мясніковіча, Орды і Шчоткінай. Каго вылучылі кандыдатамі ад Мінска ў Савет Рэспублікі — Радыё Свабода, 1 кастрычніка 2019 г.
  3. «Сенатар» Сівец: Размахванне кулакамі ў грамадскіх месцах не мае дачынення да дэмакратыі — Белсат, 11.07.2020
  4. Сивец: получена такая ўстановка — выйти на площади и попытаться раскачать наше общественное согласие — Советская Белоруссия, 30 жніўня 2020 г. (руск.)
  5. Ідэя сенатара Сіўца — штрафаваць за кожны бел-чырвона-белы сцяг на 135 рублёў — Наша Ніва, 29.09.2020
  6. Член Савета Рэспублікі прапанаваў штрафаваць вытворцаў і карыстальнікаў нацыянальных сцягоў — Радыё Свабода, 29 верасня 2020 г.
  7. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]