Перайсці да зместу

Сяргей Сяргеевіч Сідорскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Сідорскі)
Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Сцяг6-ы Прэм’ер-міністр Беларусі
26 снежня 2003 — 28 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Генадзь Васілевіч Навіцкі
Пераемнік Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч

Нараджэнне 13 сакавіка 1954
Гомель, БССР, СССР
Веравызнанне БПЦ
Адукацыя Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Узнагароды
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (13 сакавіка 1954, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм'ер-міністр Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спецыяліст у вобласці вакуумна-плазмавых тэхналогій. Заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 40 навуковых прац і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі. Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае двух дачок. Першая праца — электрык, электраманцёр.

У 1976—1992 — майстар зборачнага цэха, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага завода радыётэхналагічнага абсталявання. З 1992 па 1998 — генеральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб'яднання «Ратон». З 1998 да 2001 — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. Затым у 2001—2002 — намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002—2003 — першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блок пытанняў, датычных развіцця прамысловасці, будаўніцтвы, транспарту і энергетыкі.

Са снежня 2003 па снежань 2010 — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. 8 красавіка 2006 Савет міністраў на чале з Сяргеем Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка А. Лукашэнка вынес на разгляд Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэнні Сідорскага прэм'ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацверджана беларускім парламентам.

У 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і наступных масавых вулічных пратэстаў Сяргея Сідорскага адправілі ў адстаўку. Як заўважыў палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута: за нелаяльнасць, якую ён нават не паспеў праявіць[1].

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[2].

Зноскі