Сяргей Трыфанавіч Сотнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Трыфанавіч сотнікаў
Дата нараджэння 18 лістапада 1920(1920-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2000(2000-07-31) (79 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Сяргей Трыфанавіч Сотнікаў (18 лістапада 192031 ліпеня 2000) — санінструктар 433-га стралковага палка, малодшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 лістапада 1920 года ў вёсцы Батунь Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года. Трапіў у акружэнне, пасля чаго далучыўся да партызанаў, дзе ваяваў да ліпеня 1944 года.

Стралок стралковага батальёна 433-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі 49-й арміі 1-га Беларускага фронту чырвонаармеец Сотнікаў 16 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Акраны пад горадам Кнышын адным з першых уварваўся ў варожую траншэю, агнём з аўтамата забіў кулямётчыка. Адбіваючы контратакі, з аўтамата і гранатамі забіў 13 варожых пехацінцаў. 15 верасня 1944 года загадам № 069 па 64-й стралковай дывізіі чырвонаармеец Сотнікаў Сяргей Трыфанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

2 лютага 1945 года ў баях на подступах да ракі Одэр санінструктар 6-й стралковай роты 433-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі 33-й арміі 1-га Беларускага фронту малодшы сяржант Сотнікаў, зайшоўшы ў фланг нападаючаму ворагу, агнём з аўтамата забіў звыш 10 праціўнікаў, заступіў праціўніку шлях да адступлення і ўзяў у палон яго 18 салдатаў. Загадам № 074 па 33-й арміі ад 29 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Сотнікаў Сяргей Трыфанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

18-19 красавіка 1945 года ў баях у раёне вёскі Марлендорф саніністуктар малодшы сяржант Сотнікаў пад агнём праціўніка аказаў медыцынскую дапамогу 26 параненым байцам і вынес іх з поля бою. За перыяд з 30 красавіка па 2 мая 1945 года ў баях за Берлін аказаў дапамогу 15 параненым воінам і вынес іх з поля бою.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм малодшы сяржант Сотнікаў Сяргей Трыфанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1946 годзе поўны кавалер ордэна Славы С. Т. Сотнікаў дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Завадская Слабада Магілёўскай вобласці. Працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі ў саўгасе «Барок».

Памёр 31 ліпеня 2000 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]