Сяргей Уладзіміравіч Бадроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сяргей Уладзіміравіч Бадроў
Sergei Vladimirovich Bodrov.jpg
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1948(1948-06-28)[1][2][…] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Сяргеевіч Бадроў
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінапрадзюсар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
IMDb ID 0091076
Лагатып Вікісховішча Сяргей Уладзіміравіч Бадроў на Вікісховішчы

Сяргей Уладзіміравіч Бадроў (руск.: Серге́й Влади́мирович Бодро́в; нар. 28 чэрвеня 1948, Хабараўск) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар», за фільмы «Каўказскі палоннік» (1996) і «Мангол» (2007). Таксама з’яўляецца сасцэнарыстам фільма «Усход-Захад» (1999), які таксама намінаваўся на «Оскар».

Бацька акцёра і кінарэжысёра Сяргея Бадрова-малодшага (1971—2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года ў Хабараўску. Мае рускія, татарскія, бурацкія і якуцкія карані. Пачынаў сваю кар’еру ў якасці журналіста. У 1970 годзе Сяргей Бадроў заняў трэцяе месца ў конкурсе часопіса «Кракадзіл» на лепшае сатырычнае і гумарыстычнае апавяданне. У 1974 годзе скончыў сцэнарны факультэт УДІКа (майстэрня К. К. Парамонавай і Н. Фокінай). У тым жа годзе стаў членам КПСС.

Паводле яго сцэнарыяў знята больш за дваццаць фільмаў. Сярод яго рэжысёрскіх работ — «Непрафесіяналы» (1985), спецыяльны прыз журы на фестывалі ў Турыне), «Катала» (1989), «СЭР» (1989), «Я хацела ўбачыць анёлаў». Потым Сяргей Бадроў пераехаў у ЗША, дзе пачаў працаваць разам са сваёй жонкай Каралін Кавалера.

Карціна аб чачэнскай вайне «Каўказскі палоннік» атрымала ў 1997 годзе прэмію «Ніка» як лепшы фільм года і прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі «Фелікс» за сцэнарый.

Сяргей Бадроў — аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў і фельетонаў. У Францыі выдадзена ягоная кніга «Свабода = рай». У якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні карціны Рэжыса Варнье «Усход-Захад».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132218380 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Sergei Bodrov Sr. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sergueï Bodrov // Babelio — 2007.