Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Буга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Буга
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1962(1962-06-21)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук ()
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Уладзіміравіч Бу́га (нар. 21 чэрвеня 1962, ст. Салянка, Краснаярскі край, Расія) — беларускі навуковец у галіне заалогіі і экалогіі. Доктар біялагічных навук (2002), прафесар (2005)[4].

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1962 года на станцыі Салянка Краснаярскага краю (Расія). У 1979-1984 гадах вучыўся ў БДУ. З 1987 года ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі. З 1993 года ў БДУ, з 2004 года загадчык кафедры[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па энтамафаўне Беларусі, экалогіі супольнасцяў членістаногіх, ахове раслін[4].

Актыўна займаецца навучальна-метадычнай і навукова-метадычнай працай. Па яго ініцыятыве ўведзены навучальныя курсы «Інфармацыйныя тэхналогіі ў біялагічных даследаваннях», «Асновы інфармацыйнай біялогіі», «Чужародныя віды жывёл у фаўне Беларусі»[5].

З'яўляецца аўтарам больш як 250 навуковых прац, даведкава-энцыклапедычных навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 7 манаграфій, больш як 20 навучальных выданняў навучальна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі і Навучальна-метадычнага аб'яднання па прыродазнаўчанавуковай адукацыі. Вядзе вялікую працу па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі[5].

Пад кіраўніцтвам Бугі абаронены 6 дысертацый на сушуканне навуковай ступені кандыдата біялагічных навук,. З'яўляўся кіраўніком і адказным выканаўцам шматлікіх навукова-даследчых праектаў. Сумесна са студэнтамі і аспірантамі ім выконваецца шырокі спектр экалога-фаўністычных і фітапаталагічных даследаванняў. Практычныя распрацоўкі студэнтаў і аспірантаў укаранёныя не толькі ў навучальны працэс БДУ і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, але і арганізацыі Рэспубліканскай навукова-вытворчай асацыяцыі «Кветкаводства і азеляненне»[5].

  • Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (сумесна з С. У. Гарленка);
  • Дендрофильные тли Беларуси. Мн., 2001
  1. ↑ Vorontsov N., Bakloushinskaya I., Minter D. Vorontsov's who's who in biodiversity sciences: in Azerbaijan, Armenia, Belarus, Estonia, Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan, Latvia, Lithuania, Moldova, Russia, Tajikistan, Turkmenistan, Ukraine, Uzbekistan — Moscow: KMK Scientific Press Ltd., 2001.
  2. ↑ ORCID — 2012. — ed. size: 11496507
  3. ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. 1 2 3 БУГА Сергей Владимирович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
  5. 1 2 3 Заслуженные сотрудники (руск.). bsu.by. Праверана 9 снежня 2024.